Серыя сустрэч гік каміт Лічбавай майстэрні* пачынаецца з сістэмы для стварэння сайтаў Друпал 8.
3 снежня падчас сустрэчы мы будзем размаўляць пра асаблівасці Друпал 8, дзяліцца досведам выкарыстання розных тэмаў, найбольш увагі будзе нададзена шабланізатару twig.
Гэта сустрэча прысвечана пачынаючым друпалерам, або тым, хто хоча выкарыстоўваць друпал для свайго блога або грамадскай дзейнасці.
Таксама запрашаюцца спецыялісты, якім цікава падзяліцца досведам.
Рашаем практычную задачу: дадаем фон шапкі ў залежнасці ад адкрытай тэмы.
На сустрэчы вітаюцца лэптопы.
Ключавыя словы: drupal 8, twig, theme, extension, deployment, php.
Сустрэча працягнецца 3 - 4 гадзіны, пачынаецца ў 14:00, 3 снежня
Для ўдзелу неабходна запоўніць невялікую форму.
Сустрэча гік камміт, прысвечана глабальнаму Дню Друпал, які адбываецца ў шэрагу краін.
Лічбавая майстэрня - гэта пачынанне заклікана равіваць айціваланцёрсва, дзе лічбавыя валанцёры дапамагаюць гармадскім ініцыятывам паляпшаць свае тэзнічныя веды і прылады (рамонт або стварэнне сайта, маляванне інтэрфейса або плаката, пераклад вэб-сэрвіса і інш).

