Каманда Фаланстэра адчыняе гік-лаўку і збірае падпісчыкаў.
У лаўке на першых парах можна будзе замовіць паштоўкі, налепкі, постэры, значкі. Увесь час мы плануем развіваць асартымент і рабіць розныя бонусы спажыўцам нашай прадукцыі.
Зараз трохі чаму мы вырашалі стварыць лаўку. Гэты праект існуе па тром асноўным прычынам.
Першая прычына. Гік-лаўка ствараецца для творчай рэалізацыі тых мастакоў і дызайнераў, якія захочуць спрычыніцца да дзейнасці Фаланстэра.
Другая прычына. Гік-лаўка - гэта камерцыйны праект, якім мы хочам паказаць, што магчыма будуваць эканамічныя адносіны, якія базуюцца на культуры шарынга. Шарыць, значыць, дзяліцца, пашыраць.
Усе зыходнікі дызайнерскай працы даступны для скачвання і распаўсюджваюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0.
Трэцяя прычына, мы плануем прыбытак ад дзейнасці гік-лаўкі накіроўваць на развіццё ініцыятыў Фаланстэра і зрабіць ягобольш устойлівым.
Бліжэйшы месяц мы збіраем падпісчыкаў, пасля аб’явім супольнасці і сяброўскім тусоўкам аб наступных планах. Мы адкрыты для сумесных праектаў і прапановаў. Лістуйце нам: falanster.by@gmail.com

