"ad fontes"

Хто аб клаву пальцы нацёр - сапраўдны айці-валанцёр

+1
0
-1

Вы маеце спецыяльнасць у IT-сферы і жадаеце прыступіць да справы? Вам не хапае досведу, або проста хочацца зрабіць карыстную справу?

Выйсце ёсць. Запоўніце анкету і станьце айці-валанцёрам ў «Лічбавай майстэрні». Некамерцыйныя арганізацыі рэгулярна дасылаюць нам працу рознага ўзроўню складанасці. Часцей за ўсё патрэбна зрабіць сайт, нешта намаляваць, паправiць iнтэрфейс – сустракаюцца самыя розныя звароты. Вы можаце выканаць задачу, атрымаўшы вопыт, новыя веды, рэкамендацыі ад заказчыка і нашай каманды. А яшчэ гэта самы просты спосаб палепшыць партфолiо.

«Лiчбавая майстэрня» – анлайн-маркет IT-валанцерскага абмену, на якiм вы можаце дапамагчы грамадскай iнiцыятыве вырашыць лiчбавую патрэбу. Падрабязней чытайце на сайце майстэрнi.

Ваша дапамога заўсёды патрэбна!

Напішыце нам, калі вы разбіраецеся ў вось гэтых пытаннях:

  • стварэнне сайтаў, выпраўленне памылак у іх кодзе;
  • распрацоўка інтэрфейсаў;
  • стварэнне мабільных прыкладанняў;
  • пошукавае прасоўванне;
  • інфармацыйная бяспека;
  • пераклад (любыя мовы);
  • графічны дызайн - плакаты, банеры, лагатыпы і многае іншае;
  • праграмаванне.

Не знайшлі сваіх навыкаў у гэтым спісе? Не бяда. Усё роўна пішыце ў «Лічбавую майстэрню» – абавязкова знойдзем прымяненне вашым уменням.

Каманда «Майстэрні» бярэ на сябе перамовы з грамадскай iнiцыатывай, дапамагае скласці ТЗ, а таксама матывуе арганізацыі дзяліцца рознымі каштоўнымі сацыяльнымі рэсурсамі з айці-валанцёрамі.

Пішыце нам – дапаможам дамагчыся поспеху, палепшыць карму i зрабiць шмат добрых спраў!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.