Майстар-клас будзе складацца з дзвух частак: тэарэтычнай і практычнай. У першай арганізатары раскрыюць гісторыю, тэорыю і практыку супольнасці Вікіпедыі. Другая частка будзе прысвечана непасрэдна практыцы па дадаванню артыкулаў.
Праграма:
- Больш чым Вікіпедыя: з чаго пачаць выкарыстоўваць фота хаб Вікімедыі, ці да якога конкурса лепей далучыцца.
- Як функцыянуе супольнасць і што чакаць ад яе ўдзельнікаў.
- Гісторыя сусветнай вікі-супольнасці: ключавыя моманты, якія прывялі яе да поспеху.
- Як можна выкарыстоўваць вікі-ідэі і тэхналогіі ў Беларусі.
Кожная тэма будзе раскрывацца з нагляднай дэманстрацыяй: дадаванне артыкулаў, фота. Таму, калі вы жадаеце прыняць удзел у практычнай частцы, неабходна ўзяць з сабой ноутбук і загаддзя знайсці інфармацыю па вашай тэме (або быць гатовым працаваць з прапанаванай).
Мыслім вікіБеларусь!
ДАВЕДКА
“Тыдзень беларускага мыслення”(19-25 верасня) ставіць на мэту прадстаўленне разнастайных формаў і праяўленняў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве.
У арганізацыйны камітэт Тыдня ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “ЛогвінаЎ”, Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”.