У бліжэйшы чацвер другая сустрэча клуба Феміда Фаланстэра будзе насычана ведамі і камунікацыямі са стваральнікамі альтэрнатыўнай Канвенцыі па аўтарскаму праву.
Што адбылося на першай сустрэчы?
Пачалося вывучэнне базавага дакумента - закона "Аб аўтарскім праве і сумежных правах". Паспелі разглядзець две першыя часткі: Агульныя палажэнні, Аўтарскае права (далей АП). Карысталіся метадам вывучэння "артыкул за артыкулам". Сэсія клуба была вельмі ажыўленнай, удзельнікі задавалі шматлікія пытанні. Ці можа быць аўтарам юрыдычная асоба? Як распаўсюджываецца маральнае і эканамічнае права аўтара ў службовым творы? Да чаго адносіцца кіно: да аб'екту аўтарскага права ці сумежнага? Што такое "выключнае права"?
Усе, хто не быў на першай сустрэчы, могуць далучыцца да працы клуба з другой. Нагнаць тое, што было прапушчана, можна, прачытаўшы закон “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”.
Наступны сход клуба - 13 чэрвеня а 19.00.
Кароткі план:
1. Анлайн аудыёмост з адным са стваральнікаў Маскоўскай канвенціі па аўтарскаму праву Уладімірам Харытонавым.
Падтэма: “Заканадаўчыя капірайт-ініцыятывы ў свеце” (1 гадзіна)
2. Як працаваць з wiki? Wiki - сродак для сумеснай працы з ведамі. Асноўнае прызначэнне - дакументаванне сустрэч клуба ФФ. (30 хвілін). Вазьміце з сабой ноутбукі/планшэты.
3. Разглядзім наступныя часткі капірайта*: Сумежныя правы, Выпадкі свабоднага выкарыстання аб'ектаў АП, Пераход і перадача правоў, Калектыўнае кіраванне і Абарона АП. (1.5 гадзіны)
Усе, хто хоча больш глыбокага пагружэння, могуць азнаёміцца са списам літаратуры і спасылак.
Запрашаем
Запрашаем да ўдзелу юрыстаў, бібліятэкараў, музейных працаўнікоў і ўсіх людзей, зацікаўленных у спазнанні капірайта і ўсведамлення яго ўплыву на жыццё грамадства.
Сустрэчы праходзяць кожны чацвер на базе Фаланстэра, пачатак традыцыйна а 19:00.
*Капірайт - у дадзеным выпадку панятак адпавядае закону РБ "Аб аўтарскім праве і сумежных правах", таксама ўжываецца для апісання іншых дакументаў, рэгулюючых сферу творчасці: культуры, навукі, медыя.

