Традыцыйная штомесечная сустрэча Фаланстэра адбузецца 14 кастрычніка, на базе (кожны другі аўторак).
Праект Свабодныя Веды ўдзельнічае ў конкурсе Social Weekend і чакае вашай падтрымкі і каментароў, а таксама запрашае зацікаўленых далучацца да каманды і працы з публічнымі ліцэнзіямі. Менавіта на гэтай сустрэчы і адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў, якія падтрымалі праект сваім лайкам і шарам у сацыяльных сетках: частуемся дранікамі і атрымоўваем памятныя прызы.
Таксама:
- працуем над больш простым і дакладным апісаннем праекта "Смачная творчасць" і плануем дзейнасць на зіму-вясну-лета
- распачынаем новы сезон Drupal-клуба
- рыхтуемся да Эпічнага Сходу ў снежні, акрэсліваем перспектывы і праекты на 2015-2016 гады
На працягу месяца прымаюцца прапановы па развіццю Фаланстэра ў наступным годзе і супрацоўніцтву, па вылучэнні новых асобаў на пасады Праўлення, прапановы па праўкам ў Статут.
Пішыце ідэі на працоўнай сцяне, альбо па пошце falanster.by@gmail.com.
П.С. Нагадаем, што штотыдзень адбываюцца Лінуксоўкі, дзе кожны можа падзядліцца каля-ІТ ведамі і атрымаць новыя.

