Распачынаем 5 сезон сітуацыйных сустрэч па прагляду кіно ў праекце Кінабункер. І першы фільм - “Расшчэплены”. Глядзім 14 красавіка, а 19.00 на базе Фаланстэра (вул. Захарава 77а, пам.2).
Чаму ж гэты фільм? Неяк сідзелі мы на базе Фаланстэра і хтосьці пачаў разважаць - колькі валанцёрскіх спраў можа рабіць адзін чалавек… Хтосьці іншы ужо прапаноўваў паглядзець фільм пра чалавека з расшчэпленай свядомасцю на 23 асобы. (Далей мы пачалі думаць - колькі валанцёраў можа быць у адной асобе:) але гэта ужо іншая гісторыя).
Дык вось, глядзім фільм “Расшчэплены”, назіраем за асобамі ў іншым чалавеку, разважаем, чаму такое можа здарацца. А можа і мы самі змяшчаем некалькі асобаў з больш шырокім развіццем тэхналогіяў: у фэйсбуку адна, у вк - іншая, а на сам рэч - нейкі звер.
Дата: 14 красавіка
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,
Кантакт: +375 29 8602312
Уваход свабодны для гікаў, кіберпанкаў і прочай навалачы :)
Можна прыносіць малінавае варэнне, овашчы, фрукты (а тое пячэнькі крыху надакучылі...).
Глядзім! Думаем! Гічым!
П.С. Сітуацыйныя сустрэчы - гэта значыць - як збярэмся глядзець фільм і знаходзім памагатых - глядзім, а не - дык не. Хочыцца верыць, што пры пазітыўным раскладзе будзем збірацца раз на месяц для прагляду.
П.П.С. Пакуль знайшлі фільм на англійскай мове. Калі дойдуць рукі да пятніцы - знойдзем субцітры, ці рускую версію :)
П.П.П.С Малюнак узяты з сайта Кінапоіск.

