Каманда Фаланстэра запрашае на прагляд кінастужкі “Нерв”, што адбудзецца 6 красавіка у 19.00
Вітанне ўсім залежным ад сацсетак! Ці ты не такой? Ці ты думаеш, што не такой?
Пытанне складанае, і, здаецца, дакладна не Галівуду з яго занадта павярхоўнымі падыходамі чапаць гэтую праблему. Але ён упарта спрабуе раз за разам, ну а мы глядзім, што з гэтага атрымоўваецца. І глядзім цярпліва.
У 2016 годзе на экраны выйшаў фільм “Нерв”, гісторыя якога – прапанова заглянуць у сацсеткавую гульню, дзе ўдзельнікі (чытай – мы з вамі) выконваюць заданні онлайн.
Заданні гэтыя могуць быць рознай складанасці: камусь трэба проста паразмаўляць з незнаёмцам, а камусь прапануецца залезці ў клетку да тыгра. Адрэналін, лёгкія грошы, тоны праглядаў... у нейкім сэнсе гэта ўжо наша рэчаіснасць.
Патэнцыйна цікавая ідэя ў руках рэжысёра атрымала той выгляд, які апісаць добра можна фразай “ну такое”, аднак, сваё бачанне фільм усё ж мае – і бачанне гэта дакладна заслугоўвае прагляду і нават абмеркавання.
Таму запрашаем цябе, незалежнага ад сацсетак, на кінапрагляд. Гаворыць будзем, разумова, пра інтэрнеты:
- наколькі натоўп за экранамі становіцца смялейшым ў прыняцці вырашэнняў;
- што асаблівага людзі гатовыя зрабіць дзеля хайпа;
- чаму бяспека ў кіберпрасторы становіцца ўсё больш эфемерным паняццем.
Таксама абавязкова закранем тэму клішэ. У гэтым кіно (дакладней – у сцэнары) лянівы аўтар назбіраў самыя тыповыя кінахады, адпрацаваныя дзесяцігоддзямі. Мы нават у сваю гульню згуляем: хто знойдзе больш за 5 клішыраваных момантаў у час прагляду – атрымае спецыяльны падарунак. Ігнорыць мерапрыемства настойліва не рэкамендуем, бо пазаліпаць у сацсеткі ты дакладна паспееш і ў іншыя дні. А ў нас будзе весела.
P.S мы заўсёды рады пячэнькам і іншым смачняхам:)
Дата: 06.04.2018
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,
Кантакт: +375 44 7689571 (Ася)

