"alias"

Месца гіка ў развіцці бяздротавых сетак

+1
-21
-1

На Майскай Лінуксоўцы MLUG мэш-клуб будзе гуляць у мэш-гульню і распавядзе пра падзеі клуба па вывучэнні бяздротавых сетак, 30 траўня. 

Фаланстэр вітае ўсіх гікаў і прапануе разам мадэляваць мэш-сетку. 

План для ўдзельнікаў блока: 

  • магчымасць даведацца пра мэш-клуб,
  • будзем гуляць у гульню па стварэнні сеткі для будучага летніка лінуксойдаў, які адбудзецца ў канцы чэрвеня (LVEE-2015)
  • пасля пратэстуем невялікую сетку з некалькі вузлоў.

Таксама пагутарым на тэму магчымага выкарыстання бяздротавых тэхналогій ў беларускім грамадстве.

Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com, тэлефануйце +375(29)1274267

Адрас: Філімонава, 15, пакой 207.
Час пачатку: 15.00

Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнні і развіцці вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі — гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, серверам для якога-небудзь сервісу, кліентам або проста перадавальнай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.