Сустрэча мэш-клуба адбудзецца 25 красавіка, а 17.00, на базе Фаланстэра. Працягваем вывучаць магчымасці бяздротавых сетак у тэорыі і на практыцы.
Паводле плану ў сацыяльнай частцы мост з магілёўскімі актывістамі, якія пабудавалі безкаштоўны вайфай для жыхароў Магілёва.
У практычнай частцы:
- Перапрашываем роўтэры Tp-link TL-MR3040 для PirateBox (самастойна зробленая ананімная сістэма для камунікацый і абмену файламі)
- Сістэматэзуем інфармацыю па бягучаму развіцці сетак (табліцы, дыяграмы і г.д.)
Сустрэча не абмежавана дадзеным планам, але ўдзельнікі будуць надаваць найбольш увагі менавіта яму. Жадаючыя падымаць свае тэмы, могуць дадаць іх у наступныя сустрэчы мэш-клуба на вікі старонцы.
Зацікаўленым для ўдзелу ў клубе варта запоўніць анкету.
Кантакт: +375 29 1274267
Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

