Сустрэча мэш-клуба адбудзецца 2 траўня, а 15.00, на базе Фаланстэра. Працягваем вывучаць магчымасці бяздротавых сетак у тэорыі і на практыцы.
Абмяркоўваем план сэрвісу вайфай карты Мінску. Робім макеты.
Паводле плану ў сацыяльнай частцы камунікацыя з мэш-актывісткай з Дэтроіта. Дзелімся вопытам, як камунікаваць з супольнасцямі для развіцця сетак.
(Рыхтуйце свае пытанні, па сацыяльных тэхналогіях)
У практычнай частцы перапрашываем cubieboard (неабходна набыць 3 microSD карткі мінімум 8 гігоў, 10 катэгорыі).
Таксама не забываем вывучаць тэорыю:
- Раздача айпі-адрасоў (DHCP, IPv4, IPv6)
- Антэны. Віды.
Сустрэча не абмежавана дадзеным планам, але ўдзельнікі будуць надаваць найбольш увагі менавіта яму. Жадаючыя падымаць свае тэмы, могуць дадаць іх у наступныя сустрэчы мэш-клуба на вікі старонцы.
* Дамашняя заданне:
- старонкі 55-83 WIRELESS NETWORKING IN THE DEVELOPING WORLD
- старонкі 177-201, частка DEPLOYMENT PLANNING
Зацікаўленым для ўдзелу ў клубе варта запоўніць анкету.
Кантакт: +375 29 1274267
Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

