"omnia vincit"

Наваселле, запрашаем ініцыятывы да супрацы

+1
0
-1

Аўторак, 8 верасня, а 19.00, у Фаланстэры адбудзецца Наваселле.

Мы запрашаем грамадскія ініцыятывы і суполкі, якім патрэбна памяшканне для правядзення мітапаў, клубаў, творчых і адукацыйных сустрэч, хакерспэйсаў або невялікіх кінапраглядаў.  У аўторак мы распавядзём, па якіх правілах будзе арганізавана супраца зацікаўленых бакоў. Таксама абмяркуем, як можа быць наладжана ўзаемадзеянне для ўстойлівага развіцця пачынання.

Наваселле будуецца цалкам на краўдфандынгавых прынцыпах і самаагранізацыі. Гэта значыць, захавальнікі Фаланстэра штомесяц скідваюцца на памяшканне і самастойна падтрымліваюць яго,” - кажуць арганізатары.

Праект плануецца рабіць доўгатэрміновым, таму будзем рады адказаць на пытанні, а таксама выслухаць прапановы па яго развіцці ў любы час.

Каардынаты: вул. Захарава, 77а, 2а
Кантакты: falanster.by@gmail.com, +375 29 1274 267

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.