Мы зрабілі паштовак невякага накладу. Мы раздаем іх тым, хто валанцёрыў у Фаланстэры. Узнікла ідэя сабраць трохі данэйта.
Таму усе, хто хоча атрымаць паштоўку або паштоўкі Фаланстэра, вы можаце абраць як мінімум тры шляхі.
- Паваланцёрыць у нашых праектах
- Надрукаваць іх самастойна, абраўшы на гітхабе
- Замовіць у нас, зрабіўшы данэйт (чытай ніжэй).
Зараз разгледзім трэці сцэнар. Які складаецца з трох крокаў.
- Абіраеце ў галерэі брэндавых паштовак і кансольных паштовак тыя паштоўкі, што вам спадабаліся.
- Робіце данэйт на наш рахунак. За паштоўку 1,5* рубля.
- Дасылайце нам свой паштовы адрас на электронную скрыню і кідайце спасылкі на абраныя паштоўкі falanster.by@gmail.com
Сабраныя сродкі пойдуць на аплату памяшкання Фаланстэра і іншыя праекты.
*Мы будзем удзячны і за большы данэйт =) Падтрымайце Фаланстэр!

