5 лютага ў каворкінге “Притяжение” пройдзе першая ў Мінску крыптавечарына пад лозунгам: "Шыфруй!"
Падзея прымеркавана да Дню Бяспечнага Інтэрнэту. Гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце з мэтай прапаганды бяспечнага і больш адказнага выкарыстання ан-лайн тэхналогій і мабільных тэлефонаў, асабліва сярод моладзі.
Бяспечны інтэрнэт - гэта перш за ўсё прыватнасць той інфармацыі, якой абменьваюцца карыстальнікі ў сеціве. Калі вы адсылаеце паведамленне, ліст або файл сваім знаёмым, перш-наперш трэба думаць пра іх канфідэнцыйнасць. Лепшы спосаб дасягнуць гэтага - шыфраваць свае дадзеныя!
Крыптавечарына - падзея, у якой больш вопытныя карыстальнікі дапамагаюць пачаткоўцам усталяваць сабе на ноутбукі, планшэты, тэлефоны праграмы шыфравання і перасылкі паведамленняў, файлаў, дыскаў, стварыць сетку даверу і, самае галоўнае - нефармальна правесці час.
Ключавыя словы: крыптаграфія, kleopatra, thunderbird, gpg, enigmail, вечарына, https, шыфрапанкі.
Хэштэгі твітэра: #CryptoParty, #CryptoPartyMinsk, @falanster_by
Час і месца:
5 лютага а 19.00
каворкінг “Притяжение”: г. Мінск, вул.Сурганова, 27, пак. 33.
Удзел бясплатны, але пры жаданні кожны зможа зрабіць свой унёсак у аплату арэнды памяшкання.
Абавязкова вазьміце з сабой ноутбукі і іншыя прыстасаванні, будзем усё ўсталёўваць, правяраць, як працуе.
Арганізатар сустрэчы - falanster.by
Запрашаем усіх зацікаўленных!

