"dictum - factum"

Першы этап. Дапоўні сваімі ідэямі «Дапаможнік раварыста»

+1
-42
-1

На працягу лютага Фаланстэр дадае змены і дапаўненні ў Дапаможнік.

Асноўная ідэя Дапаможніка – сабраць карысныя веды і парады раварыстам, павялічыць актыўнасць вакол велатэмы для далейшых змяненняў правіл руху і інфраструктуры гарадоў Беларусі да больш прыязнай для чалавека.

Калі ў цябе ёсць ідэі і карысныя парады раварыстам, якімі жадаеш падзяліцца – пішы на пошту Фаланстэра (falanster.by@gmail.com) ці тэлефануй (+375298602312).

Першы рэліз «Дапаможніка раварыста» прайшоў мінулым летам, прыцягнулі ўвагу раварыстаў, аўтамабілістаў і пешаходаў да праблемы ровара ў горадзе. Сёння ідзем далей: падымаем больш медыяпадзей і рыхтуем другі рэліз для Мінска і іншых беларускіх гарадоў.

Велафанат, дадай сваё змяненне!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.