Шэраг актыўнасцяў па сучасных інфармацыйных тэхналогіях ладзіць Мэш-клуб у межах Кірмашу моладзевых практык 16 траўня.
У АйЦі-намёце на працягу дня вы зможаце:
- усталяваць Linux* і атрымаць дапамогу па вашых праблемных пытаннях,
- навучыцца рабіць АйЦі-хэндмэйд,
- напісаць свой першы артыкул ў Вікіпедыю,
- паўдзельнічаць у гульні: як разгарнуць бяздротавую сетку на сваім раёне.
Увага!
- Адмыслова зарэзервуйце інфу на сваіх ноўтах, для тых, хто пажадае змяніць сістэму.
- Бярыце старыя кампутарныя дэталі для пляцення айці-фенечак, для аматараў хэндмэйду.
- Канечне, не забудзьцеся свой ноўт.
Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com, тэлефануйце +375291274267.
Адрас: Кастрычніцкая,16, Крэатыўная прастора “ЦЭХ”
Час: з 11 00 да 18 00
Даведка
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнні і развіцці вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Фаланстэр — гэта маладзёвая арганізацыя, мэта якой — развіваць грамадскія супольнасці і грамадства з дапамогай сеціва Інтэрнэт.
Кірмаш моладзевых практык - мерапрыемства, мэта якога наладзіць устойлівыя партнёрскія сувязі паміж арганізацыямі, ініцыятывамі і адмыслоўцамі, якія працуюць з моладдзю.

