Якая вікі-актыўнасць чакае Беларусь улетку, як развіваецца беларуская Вікіпедыя і вынікі кокурсу Вікі Вясна можна даведацца на вікі-сустрэчы 21 чэрвеня, якую ладзіць Фаланстэр.
“Албанская мафія”, “Армянскія дываны”, “Геаграфія Македоніі”, “Венера Мілоская” і дзясяткі новых артыкулаў з’явіліся на працягу конкурсу Вікі Вясна 2015. Краіны ўсходняй і цэнтральнай Еўропы пісалі адна пра адну на працягу 3 месяцаў. Самых актыўных беларускіх рэдактараў адзначым на сустрэчы памятным прызам.
Фаланстэраўцы ініцыююць стварэнне групы-карыстальнікаў беларускай Вікіпедыі.
“User-група дасі магчымасць палепшыць вядомасць беларускай вікісупольнасці за мяжой і наладзіць актыўныя міжнародныя кантакты. Гэта значыць, што ўсе, хто мае рахунак у Вікіпедыі можа далучыцца і ўдзельнічаць,” - распавядюць ініцыятары сутрэчы.
З нагоды праводзіць больш майстар-класаў, перадаваць веды пра Вікіпедыю і вікі-прынцыпы, мы прапаноўваем стварыць “Вікі-дапаможнік”. А таксама супрацоўнічаць з гарадскімі супольнасцямі і ладзіць сумесныя мерапрыемствы.
На сустрэчу запрашаюцца ўсе, хто жадае далучыцца да вікіпедыйнага руху.
Дата: 21 чэрвеня
Месца: вул. Карла Маркса 10 (Планета Піца)
Час: 14.00
Кантакт: +375(29)1274267, falanster.by@gmail.com

