Абвяшчаецца набор у трэцюю Школу Фаланстэра.
З 28 кастрычніка па 1 снежня Фаланстэр праводзіць трэцюю сэсію Школы.
У гэты перыяд удзельнікі Школы змогуць пазнаёміцца з тым:
- як выбудоўваецца ўнутранная інфраструктура ўзаемадзеяння арганізацыі?
- як можна ўзаемадзейнічаць ў медыйная сферы?
- што такое веды арганізацыі і як іх назапашваць?
- як арганізоўваліся і арганізуюцца праекты Фалантэра і сумежных ініцыятываў?
- як весці сябе падчас сацыяльна-палітычных узрушэнняў на вуліцах горада?
- як выбудоўваецца фармальная структура арганізацыі і як яна адпавядае рэальнаму становішчу спраў?
- што такое інфармацыйная бяспека каманды?
- якія могуць існаваць формы прыняцця рашэнняў у арганізацыі?
Факультатыўна будзе разгледжана некалькі тэмаў, якія датычацца з'яўлення, станаўлення і згасання супольнасцяў, пры дапамозе тэорыю пасіянарнасць Л.М. Гумілёва, а таксама сучаснага становішча спраў у палітычных ідэалогіях.
Кожны занятак будзе сумяшчаць тэорыю і практыку. Практычная частка будзе накіравана на атрыманне навыкаў каманднай працы, выкарыстоўваюцы розныя анлайн-прылады, уменне ўзгадняць меркаванні і прыходзіць да рашэння рознымі метадамі (кансэнсус, дзеякратыя, улада моцнага).
Перш за ўсё, гэта Школа накіравана на ўдзельнікаў Фаланстэра - тых, хто жадае далучыцца да дзейнасці, а таксама адкрыта для ўсіх, хто зацікаўлены ў лепшым разуменні працы арганізацыі.
Да Школы можна далучыцца на любым этапе правядзення, але максімальна карысным і эфектыўным будзе ўдзел ва ўсіх сустрэчах сэсіі.
Асноўны прынцып Школы - гэта максімальная ўключаннасць яе ўдзельнікаў у адукацыйны працэс: кожны можа на адной сустрэчы быць лектарам, на другой - слухачом, на трэцяй - трэнерам практычнай часткі.
У выніку Школы чакаецца атрымаць больш арганізацыйна падрыхтаваных удзельнікаў Фаланстрэра, сістэматызаваць досвед у выглядзе ведаў, пашырыць кола сімпатызуючых, а таксама прыцягнуць разумных і дапытлівых людзей да дзейнасці Фаланстэра.
Для ўдзелу дастаткова напісаць на email - falanster.by@gmail.com ваша імя, род дзейнасці, прафесію, матывы ўдзелу ў Школе, сустрэчы, якія вы жадаеце наведаць.
Поўную праграму можна прачытаць на актыўнай сцяне Школы.

