Вучышся здымаць відэа? Шукаеш тэму для свайго сюжэта або фільма? Хочаш быць цікавым для гледача?
Прапаноўваем валанцёрскую актыўнасць фільммэйкера і відэамантажора ў мэш-клубе* Фаланстэра.
Сюжэт
Мы працуем над разгортваннем бяздротавых сетак для грамадства. Камунікуем з рознымі супольнасцямі, вывучаючы іх патрэбы, наладжваем абсталяванне ў незвычайных месцах, ладзім асветніція сустрэчы, удзельнічаем у хакатонах і робім шмат іншай актыўнасці ў пабудове мэш-сетак** і свабоднага грамадства.
Прадукт
Мы хочам пакінуць пасля дзейнасці мэш-клуба фільм або ролікі, якія змогуць натхняць наступныя пакаленні сацыяльных наватараў. Мы хочам паказаць, што тэхналогіі могуць мець моцны аб’яднаўчы эфект і дапамагаць у вырашэнні розных патрэб супольнасцяў.
Шукаем
Валанцёра, якому цікава прысутнічаць на нашых сустрэчах, здымаць найбольш цікавыя на яго погляд моманты і пасля афармляць іх у выглядзе або відэа падкастаў, або паўнавартаснага фільму. Са свайго боку мы будзем садзейнічаць найбольш эфектыўнаму выкарыстанню часу фільммэйкера, а таксама гатовы перадаць веды пра мэшсеткі і розныя сацыяльныя тэхналогіі.
Зацікавіліся прапановай?
Пішыце на falanaster.by@gmail.com або запаўняйце нашу форму.
Даведка:
*Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
**Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

