"ars nova"

Паведамленне пра памылку

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable у agenda_settings() (лінія 220 у /home/falanster/web/old.falanster.info/public_html/sites/all/modules/agenda/agenda.module).

Стартуем праект “Дапаможнік раварыста 2.0”

+1
-7
-1
У суботу, 8 сакавіка ў веламайстэрні «Гараж 38» група актывістаў аб'яднання Фаланстэр пакажуць, як творчы моладзевы праект можа прыцягнуць увагу да сур'ёзных праблем беларускага веларуху.
 
А 18 гадзіне на мінскай «Велакухні» (пр-т Незалежнасці, 44 (двор), гараж №38) адбудзецца прэзентацыя праекта «Дапаможнік раварыста 2.0», які ствараецца пры дапамозе моладзевага аб'яднання «Фаланстэр».
 
Як і першая версія Дапаможніка, якая была распрацаваная групай удзельнікаў веларуху і выйшла ў мінулым годзе, брашура павінна прыцягнуць увагу да праблем веларуху Беларусі.
 
Увайсці ў каманду распрацоўкі Дапаможніка могуць усе зацікаўленыя аматары ровараў, якія жадаюць раскрыць свае творчыя здольнасці. Арганізатары праекта распавядуць пра далейшыя накірункі дзейнасці праекта. Яны лічаць, што менавіта творчы падыход можа вырашыць праблемы ровару на беларускіх дарогах.
 
Па словах арганізатараў, выхад другой версіі дапаможніка павінен даць нагоду для абмеркавання праблем беларускага веларуху, а таксама заахвоціць тых, хто мог бы паспрыяць іх вырашэнню.
 

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.