Уявіце, што вы - студэнт, а можа, сапраўды, так і ёсць. Як арганізаваць сайт студэнцкай ініцыятывы лепшым чынам? Над гэтым пытаннем разважае і працуе Drupal-клуб 27 снежня, у субботу з 10.00 да 13.00 на базе Фаланстэра.
Можна апісваць дзейнасць на сустрэчы з тэхнічнага боку, але гэта другасна.
У першаю чаргу, робім акцэнт на супрацы, знаёмстве суполак: Фаланстэра, БАСС*.. і іншых, якія жадаюць далучыцца. Таксама чакаем усіх ахвотных, каго цікавіць самаарганізацыя праз Сеціва.
Калі падрабязней, чацвёрты сезон клуба:
- працягвае вывучэнне асаблівасцей СMS Drupal, і гатовы звяртаць да веры ў open source (дапамагаем пачаткоўцам);
- супраца са студэнцкай ініцыятывай і студэнтамі, якія цікавяцца інфармацыйнымі тэхналогіямі. Робім пракачку рэдактараў, менеджараў сайтаў па працы з магчымасцямі Drupal.
Адкрытыя да вашых ідэй у рэале і па пошце falanster.by@gmail.com.
*БАСС - Асацыяцыя "Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання "- патэнцыял кожнага студэнта для развіцця студэнцкага самакіравання і вышэйшай адукацыі Беларусі.

