"contra spem"

Турнір Нефармалаў-3. Футбольны вірус

+1
+17
-1

15 верасня футбольны вірус захопіць шмат дваравых камандаў і іх заўзятараў і прывядзе на Турнір Нефармалаў-3 у Мінск.

На працягу лета мы запрашалі футбольныя лютвы з розных аматарскіх турніраў, ліг, чэмпіянатаў і гарадоў Беларусі для ўдзелу у дваравым турніры.

Наша мэта - зрабіць футбол даступным для ўсіх жадаючых, адыйсці ад фармальнасцяў і развіць аўтаномныя маладзёжныя рухі.

Нефармал - гэта неабавязкова той, што адпускае даўгія валасы ці каротка стрыжэцца, носіць берцы ці шмат завушніц. Нефармал - гэта і той, хто бачыць недасканаласць фармальных інстытутаў, такіх як школа, СДЮШАР, дзяржава, і спрабуе змяніць іх у лепшы бок. Нефармал - гэта творца. Да гэта імкнемся і мы!

Правілы Турніра простыя і даступныя, пляцоўкі пад адкрытым небам, а каманды звычайна мэтанакіраваныя і згуртаваныя. На Турнір заявілася больш за 50 каманд. Футбольныя супольнасці Віцебска, Магілёва, Баранавіч, Слуцка, Брэста, Гомеля, Бабруйска, Мінска ўжо рыхтуюцца прыняць удзел.

Падрабязней пра Турнір Нефармалаў-3 на сайце zabej.info

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.