"ex libris"

Валанцёрства: перакладчык

+1
0
-1

Шукаем валанцёра перакладчыка з беларускай на англійскую для артыкулаў сайта. У выніку супрацы валанцёр палепшыць карму, дапаможа ў справе Фаланстэра і таксама атрымае нашу падзяку, рэкамендацыю.  

Пераклад артыкулаў не толькі будзе добрай моўнай практыкай, але і адкрые вам безліч сучасных ведаў пра Вікіпедыю, адкрытыя тэхналалогіі бяздротавых сетак, нашы ўрбаністычныя актыўнасці, якія мы робім на карысць грамадства. Акрамя таго, вы зможаце крочыць разам з камандай Фаланстэра падвышаючы свой вопыт каманднай супрацы.

Па заканчэнні валанцёрства мы будзем рады выдаць вам пасведчанне аб нашай супрацы і пакінуць водгук.

Калі вы гатовы паваланцёрыць — запаўняйце анкету, і мы з вамі звяжамся, распавядзём пра арганізацыю больш, пра праекты і клубы, якія дзейнічаюць.

Пытанні пішыце на falanster.by@gmail.com

запоўніць анкету

П.С. Таксама ў нас можна прайсці практыку.

ПРАДГІСТОРЫЯ
Сябрамі агранізацыі было вырашана зрабіць беларускую мову асноўнай на сайце. Усе навіны першапачаткова пішуцца на ёй.
Пераклад на англійскую мову патрэбны, каб прадстаўляць Фаланстэр на міжнародным ўзроўні і даць магчымасць сябрам фаланстэра пашырыць міжкультурны вопыт. Шэраг праектаў, якія мы робім, маюць агульныя ідэі і мэты з іншамоўнымі праектамі, таксама наладжаны сувязі, якія мы хочам актыўна падтрымліваць. Напрыклад, філіял Творчых Суполак (Creative Commons), Мэш-клуб, Арс Нова клуб, Хакатон 800х600, Інструмент Удзелу і іншыя.

ДАВЕДКА
Фаланстэр — арганізацыя пра інтэрнет і грамадства, якая дапамагае развівацца ініцыятывам грамадзян праз лічбавыя тэхналогіі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.