На сёння ў Фаланстэра ёсць патрэба сфарміраваць пазіціўны імідж арганізацыі ў смі і сацыяльных сетках і прыцягнуць больш сяброў.
Не ўсе, хто заходзіць на нашыя старонкі, ведаюць і разумеюць, што Фаланстэр - арганізацыя, мэта якой дапамагаць развівацца грамадскім супольнасцям з дапамогай лічбавых тэхналогій. Што мы ладзім шэраг праектаў, накіраваных на развіццё грамадства.
Для гэтага мы шукаем валанцёра і аднадумцу, якому ці якой цікава было б прасоўваць Фаланстэр. Тут магчыма эксперыментаваць з PR, развівацца, атрымліваць вопыт арганізацыі і крочыць далей разам.
Аб’ем працы:
- менеджар па сацыяльных сетках (укантакце, фейсбук, ціўцер).
- напісанне прэс-рэлізаў, рэпартажаў і навін у смі па падзеях, якія мы ствараем
Можна абраць толькі адзін напрамак ці невялікую частку працы, якую вам цікава і вы здолееце рабіць.
Па заканчэнні валанцёрства мы будзем рады выдаць вам пасведчанне аб нашай супрацы і пакінуць водгук.
Калі вы гатовы паваланцёрыць — запаўняйце анкету, і мы з вамі звяжамся, распавядзём пра арганізацыю больш, пра праекты і клубы, якія дзейнічаюць.
Пытанні пішыце на falanster.by@gmail.com
П.С. Таксама ў нас можна прайсці практыку.

