Фаланстэр запрашае ўсіх сябраў і валанцёраў на святочную вечарыну.
На нефармальнай сустрэчы мы будзем “узгадваць гераічэскае мінулае”, піць гарбатку і камунікаваць. Прыносьце сочыва, будзем частавацца. Валанцёраў чакае знак увагі на памяць.
“Большасць праектаў Фаланстэра робіцца на валанцёрскіх пачатках, дзякуючы дапамозе цікавых і неабыякавых людзей. Без іх удзелу немагчыма было б ладзіць карысныя для грамадства актыўнасці і развіваць асяродзе. Таму мы жадаем аддзякаваць тым, хто дапамагаў нам словам і справай!” - кажуць завадатары вечарыны.
Дзе: база Фаланстэра
Калі: 1 траўня, 18.30 - 20.30
Мір! Праца! Валанцёр!

