"contra spem"

Вела і Права ў Фемідзе Фаланстэра

+1
+16
-1

21 сакавіка ў клубе Феміда Фаланстэра стартуе другі сезон. Гэтым разам позірк звернуты на праблемы раварыстаў і іх рашэнне.

З кожным годам павялічваецца колькасць людзей, ахвотнікаў выкарыстоўваць ровар, як для адпачынку, так і як сродак перасоўвання. Але, купляючы жалезнага каня, пачаткоўцы рэдка задумваюцца, якія ў іх з'яўляюцца правы і абавязкі, як толькі нага дакранаецца педалі.

Клуб Феміда Фаланстэра не бярэцца за збор і навучанне пачаткоўцаў, а запрашае ўсіх неабыякавых прыняць удзел у стварэнні брашуры “Дапаможнік раварыста”.

Калі вы гатовыя падзяляцца ведамі і вольным часам, а таксама можаце:

  • быць карэктарам;
  • падбіраць малюнкі;
  • вярстаць;
  • распаўсюджваць інфармацыю;
  • дапамагчы ў раздрукоўцы;
  • прыкласці творчыя і тэхнічныя здольнасці

чакаем вас у клубе!

Сустрэчы будуць складацца з агрэгацыі, назапашвання, структуравання інфармацыі і практычнай працы над стварэннем Дапаможніка.

Сустракаемся кожны чацвер па адрасе: г .Мінск, вул. Захарава, 77а, пак. 2б.

Пачатак а 19.00.

Любоў да ровараў абавязковая!

Для ўдзелу ў клубе запоўніце анкету.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.