"amicus Plato"

Раварыст, дарога - твая!

+1
-8
-1

8 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя "Дапаможніка раварыста" у Мінску.

Вынікам двух месяцаў сустрэч у клубе “Феміда Фаланстэра”* стала брашура. Гэта невялікая кніжка прызвана дапамагчы арыентавацца раварыстам-пачаткоўцам у гарадской прасторы. Группа актывістаў збірала матэрыял, структуравала веды, малявала ілюстрацыі, вярстала і зараз гатова прадставіць сваю працу - "Дапаможнік раварыста".

План мерапрыемства:

1) а 18.00 у кропцы А (раварыст) сбіраюцца жадаючыя праехацца групай па маршруце і вывучыць, як, дзе і якія правіла дарожнага рузу працуюць у той ці іншай сітуацыі.
2) а 19.00 у кропцы В (чырвонага колера) непасрэдна пройдзе прэзентацыя. Тут жа кожны жадаючы зможа атрымаць друкаваны варыянт брашуры і пакамунікаваць з удзельнікамі клуба.


Паглядзець Прэзентація "Дапаможніка раварыста" на мапе большага памеру

“Мы жадаем данесці да кожнага кіроўцы двухколага транспарта, што ён з'яўляецца неад'емнай і раўнапраўнай часткай дарожнага руху ў горадзе. Ровар - гэта транспартны сродак. І прад'яўляя да раварыста, як кіроўцы, патрабаванні і абавязкі, не трэба забывацца на тое, што ў яго ёсць яшчэ і правы!" - кажа каардынатар клуба Марына.

Пасланне стваральнікаў усім пачынаючым асвойваць гэты транспарт - Дарога - твая!

Як удзельнічаць і што будзе далей?

1. А далей "Дапаможнік" будзе выкладзены ў сеціва пад свабоднай ліцэнзіяй. Пампуйце і распаўсюджвайце яго.
2. Плануецца шэраг прэзентацый у рэгіёнах: Віцебск, Гомель, Брэст, Гродна і інш. Удзельнікі шукаюць велаактывістаў у гэтых гарадах!
3. І самае галоўнае, кожны жадаючы можа ўключыцца ў працэс папаўнення брашуры і збору карыснай інфармацыі ў wiki клуба. Як гэта рабіць вас навучаць у клубе "Феміда Фаланстэра"

Кантактны тэлефон: +375 29 9212921
E-mail: falanster.by@gmail.com

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.