Праект Вікі-дапаможнік абъяўляе наступную сустрэчу валанцёраў, якая адбудзецца 22 ліпеня, 19.00, на базе Фаланстэра.
На сустрэчы мы разам дапрацуем змест будучага дапаможніка і пачнем напаўняць яго тэкстамі.
На наступных кроках будзе актуальна: вычытваць тэкст на памылкі, маляваць малюнкі, вярстаць ці займацца іншымі арганізацыйнымі справамі.
Міжгалактычны касмічны карабель ужо рушыць да наступнай планеткі!
Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com
П.С. Запрашаем прыняць удзел у апытанні, што варта дадаць ў дапаможнік.
ДАВЕДКА
Вікі-дапаможнік - ініцыятыва Фаланстэра і актыўных вікіпедыстаў, мэта якой ўзмацняць супольнасць беларускай Вікіпедыі. У працэсе праекта мы ствараем брашуру для пачаткоўцаў, дзе распавядзём пра Вікіпедыю проста і зразумела.

