24-25 студзеня аперацыя “Вікіфікацыя” пройдзе ў Гародні. Падчас сустрэчы навучымся пісаць і правіць артыкулы ў Вікіпедыі, дадаваць фатаздымкі, засвоім разметку.
Карысталіся хоць раз Вікіпедыяй? А ці ведалі вы, што можна самім дадаваць артыкулы? Хочаце падзяліца сваімі ведамі або распавесці ўсяму свету пра сваю ініцыятыву? Не ведаеце, з чаго пачаць? Каманда “Фаланстэра” дапаможа! Станьце джэдаямі Вікіпедыі за адны выходныя!
Запрашаем:
Неабыякавых гарадзенцаў ды ўсіх апантаных ідэяй свабодных ведаў. Асабліва цікава будзе ўбачыць:
-раварыстаў ды картографаў
-гісторыкаў ды гарадзенскіх краязнаўцаў
-эколагаў, грамадскіх актывістаў ды НДАшнікаў
-журналістаў, фатографаў ды мастакоў
-юрыстаў, мовазнаўцаў ды гарадзенскіх знакамітасцяў :)
-студэнтаў, бібліятэкараў, музейных працаўнікоў
План на выходныя:
Субота, 24га студзеня
12:00 – Сустракаемся з камандай Вікіфікатараў з “Фаланстэра”, знаёмімся. Уводзіны ў Вікіпедыю
12:30 – Абмяркоўваем “белыя плямы” Вікіпедыі пра Гародню і гарадзенцаў, складаем інтэрактыўную мапу артыкулаў да напісання
13:15 – Вывучаем асновы працы Вікіпедыі: стварэнне ўліковага запісу, стварэнне накіда артыкула
15:00 – Сумесная вылазка/пакатушка па Гародні
Нядзеля, 25га студзеня
11:00 – Рэдагаванне ўласных артыкулаў, кансультацыі па тэхнічна-канцэптуальных пытаннях (вікі-разметка, шаблоны і катэгорыі, пераклады іншамоўных артыкулаў і спасылкі на іх)
12:30 – Падвядзенне высноў Вікі-Weekendу, узнагароджванне лепшага артыкула
Буду! Як рыхтавацца?
Каб паўдзельнічаць у падзеі, трэба запоўніць кароткую форму ўдзельніка.
Адрэса: вул. Будзёнага, 48а-63
Да сустрэчы!
Даведка:
Вікіпедыя – гэта найвялікшая ў свеце вольная энцыклапедыя. Кожны чалавек можа дадаваць артыкулы або ўносіць праўкі ва ўжо існыя. Існуюць раздзелы Вікіпедыі на розных мовах. Хаця беларусы найбольш часта чытаюць рускі раздзел, у нас існуе яшчэ цэлых два беларускіх раздзелы – афіцыйным правапісам і клясычным (тарашкевіцай).
«Вікіфікацыя» – гэта праект «Фаланстэра», скіраваны на папулярызацыю свободных ведаў, Вікіпедыі ды беларускай мовы. Мы імкнемся спрыяць павелічэнню кантэнту Вікіпедыі і актыўных ўдзельнікаў беларускага вікі-руху. У снежні мінулага года было зладжана даследванне супольнасцяў датычна развіцця Вікіпедыі.
Партнёры сустрэчы: ГА "Цэнтр "Трэці Сектар", Беларускі зялёны партал Таварыства «Зялёная сетка».

