"cosa nostra"

Вікіфікацыя: практычныя заняткі

+1
+86
-1

13 лістапада ў межах Мінскага фестывалю ўрбаністыкі адбудзецца сустрэча, прысвечаная ўзаемадзеянню Вікіпедыі і гарадскіх супольнасцяў.

Пад час сустрэчы актывісты Фаланстэра плануюць паказаць, як дадаць свой першы артыкул, падзеляцца лепшымі практыкамі працы з пракетамі Вікімедыі. Таксама значная частка мерапрыемтсва будзе прысвечана абмеркаваню: як можна працаваць з вікітэхналогіямі, узбагачаючы свабодныя веды пра гарады і гарадскія супольнасці на беларускай мове.

Запрашаюцца ўсе, хто хоча паспрабаваць сябе ў якасці вікі-рэдактара і паўдзельнічаць у фарміраванні ўстойлівай экасістэмы свабодных ведаў.

Майстар-клас праводзіцца як частка праекту “Смачная творчасць”, і складае адну з частак планавання дзейнасці фаланстэра на 2015 год.

Ужо зараз працуе жывая сценка, на якой можна дадаваць пытанні і прапановы да сустрэчы

Дата: 13 лістапада.
Пачатак: 17:00 (працягласць каля гадзіны)
Адрас: Мінск, вул. Фабрыцыюса, 4. бізнэс-клуб IMAGURU

Кантактны нумар: +375 29 1274267

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.