У суботу пасля поўдня ў Фаланстэры пройдзе сустрэча па напісанню і размяшчэнню артыкулаў у wiki.
Каля паўгады таму ў Школе Фаланстэра мы пачалі вывучаць wiki-рухавік і працу з ім. За гэты час было створана 4 унутранных вікіраздзелаў, напісана і размешчана некалькі артыкулаў у беларускай, рускай і англійскай версіях Вікіпедыі.
Але таксама мы назапасілі веды і яшчэ шэраг артыкулаў, якія патрабуюць публікацыі як у нашых wiki, так і ў свабоднай энцыклапедыі.
Менавіта таму 22 чэрвеня мы запрашаем тых, хто хоча даведацца:
- Што такое wiki-разметка і як ёй карыстацца?
- Як размясціць артыкул у Вікіпедыя, каб яе не выдалілі адразу пасля публікацыі?
- Як працуе свабодная Энцыклапедыя і як далучыцца да wiki-супольнасці?
Сустрэча будзе складацца з тэарытычнай (30 хвілін) і практычнай (3,5 гадзіны) частак. Кожны зможа паспрабаваць сябе ў ролі рэдактара і зрабіць унёсак у грамадскі здабытак!
Чакаем усіх зацікаўленных 22 чэрвеня а 14.00 по адрасе: вул. Захарава, 77а, пак. 2б.
Калі ўзнікаюць пытанні - лістуйце!

