Кібер Кіно. Кінабункер 4.0-beta
Кіно - гэта не толькі мастацкі момант, але таксама і наглядны дапаможнік, кіраўніцтва да дзеяння. ceaser_by
Глядзім кіно, якое хвалюе гікаў. Тэмы: кіберпанк, (анты)утопія, свет лічбавых тэхналогіяў, навуковая фантастыка, грамадства і тэхналогіі (мастацкія і дакументальныя), - падабраныя ўдзельнікамі Фаланстэра і заўзятымі наведвальнікамі, па спісу. Працягваючы традыцыю Кінабункера* дзелім увесь сезон на сэты - сустрэчы па адмысловай тэме. Адзін сэт (кінапрагляд) - адзін фільм. Але ў адрозненне ад класічнага Кінабункера мы прытрымліваемся адной тэматыцы на працягу сезона.
У праекце мы:
- даследуем рэальны і магчымы свет лічбавых тэхналогіяў,
- дакранаемся да эстэтыкі сацыяльнага гіка,
- абмяркоўваем як можам змяніць свет.
Нашы ўдзельнікі гэта фанаты жанру, пісьменнікі адзіночкі, адміны 404, кібер кухары, ты-ж-праграмісты...Усе жадаючыя пашырыць кругагляд па дадзенай тэме, падзяліцца думкамі, знайсці аднадумцаў, разам ствараць кібер моду і новую лічбавую будучыню.
Ролі і магчымасці
Можна ўдзельнічаць у кінапаказах не толькі, як глядач, але і як мадэратар, дакладчык, малявальшчык афіш, мэнэджэр па сацыяльных сетках, падвышаючы сваю карму:
- Мадэратар сустрэчы рыхтуе фільм і пытанні да фільма, якія прапануецца абмеркаваць пасля прагляду, сочыць за парадкам, часам...
- Дакладчык можа падрыхтаваць свае бачанне праблем і рашэнняў, якія закранае фільм (15-20 хв).
- Мастак - робіць афішу.
- Мэнэджэр па сац. сетках распаўсюджвае афішу з тэкстам абвесткі.
ЧЫТАЙЦЕ ВЫНІКІ ЧАЦВЁРТАГА СЕЗОНУ
ДАВЕДКА
*Кінабункер - ініцыятыва супольнасці “Забей”, якая ладзілася на працягу 2008-2011 гадоў, мэта якой - адкрыццё ведаў пра грамадства, гісторыю, палітыку, фарміраванне думак, развіццё ідэй праз кіно і пабуджэнне да грамадскай актыўнасці. (Чытаць на сайце zabej.info)
Вынікі праекта:
За гэты час мы правялі 14 праглядаў неардынарных фільмаў, на кожным з каторых удзельнічала да 12 чалавек. Некалькі чалавек дапамагалі з распаўсюдам абвестак, маляваннем афіш і пісаннем каментароў у сац. сеткі
Да 4 сезона прайшло яшчэ 3 кінабункера, якія мелі іншы фармат: кожны жадаючы правесці кіна-сустрэчу абіраў тэму і рыхтаваўся да яе, таксама падбіраў відэашэраг. Асноўная ідэя надавалася вострасацыяльнай праблеме, якую раскрываў вядоўца ў сваім дакладзе і відэараду. Пасля прагляду адбывалася абмеркаванне, якое кіравалася мадэратарам і таймерам, пытанні рыхтаваліся загадзя. Слоган праекта: Глядзім! Думаем! Дзейнічаем!
