Дапаможнік раварыста 2.0
Дапаможнік раварыста - гэта шпаргалка, кніжка для веласіпедыстаў, якія збіраюцца пакараць гарадскую прастору. Тут коратка выкладаюцца прававыя аспекты, карысная інфармацыя і парады бывалых.
Дапаможнік раварыста з’яўляецца опэнсорсным праектам - яго вынікі можна свабодна выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці.
Мэта праекта - прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусi. Падрабязней - у вікі.
Праект адбываўся пад лозунгам: Змяняй правілы! Змяняем гарадскі ландшафт на карысць раварыстам.
Брашура «Дапаможнік раварыста» стала рэзультатам двух месяцаў сустрэч у клубе «Фемида Фаланстера»
Вынікі праекта:
- Правялі апытанне (з лістапада 2013 па студзень 2014), у якім прынялі ўдзел 424 чалавекі. Сабралі інфармацыю: чаго хочуць раварысты ў Беларусі;
- Выпусцілі 2 версіі дапаможніка раварыста. У 2013 годзе выйшаў «Дапаможнікам раварыста» версіі 1. «Дапаможнік раварыста 1.0». 8 чэрвеня 2013 года адбылася Прэзентацыя першага дапаможніка раварыста;
- У 2014 годзе на падставе ведаў і досведу папярэдніх пакаленняў пра правілы дарожнага руху (ПДР), прынцыпы гарадской прасторы і распаўсюджванне іх сярод раварыстаў стварылі разам шпаргалку «Дапаможнік раварыста 2.0» і на рускай мове. Такім чынам павышаем узровень ведаў і фармуем актыўную супольнасць;
- Электронная віківерсія Дапаможніка, зробленая на прынцыпах адкрытасці (даступны па ліцэнзіі Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0), якую можна пачытаць, дапоўніць, палепшыць, узяць як аснову для свайго праекта свабодна;
- Адбылася прэзентацыя дапаможніка ў 7 гарадах Беларусі;
- Было выдадзена 2 версіі Дапаможнікаў у колькасці. Ва складанні паўдзельнічала колькі чалавек. У мерапрыемствах, праведзеных у рамках праекта паўдзельнічала больш за 200-300 чалавек. У напісанні ўдзельнічала 19 чалавек;
- Выдадзена другая версія - 2.1 і даступна для скачвання. Прэзентацыя дапаможніка раварыста 2.1.
Беларуская
