Drupal-злёт
Drupal-злёт - форум-сустрэча распрацоўнікаў, гікаў, лінуксойдаў, праграмістаў, сацыяльных і інтэрнэт-актывістаў у адным месцы ў прызначаны час. Падчас злёту адбываецца актыўны абмен ведамі па сродкам прэзентацый, дакладаў і майстар-класаў.
Асноўная мэта мерапрыемства – пашыраць і развіваць адкрытыя супольнасці і праекты ў Беларусі, а таксама прыцягваць да працы Фаланстэра цікавых і разумных людзей.
Кожны праект, за які бяруцца на Drupal-злёце, рэалізуецца на вольных пачатках, на асабістай зацікаўленасці і энтузіязме ўдзельнікаў мерапрыемства.


Сустрэчы аб'ядноўваюць людзей розных прафесій. Лекцыі і прэзентацыі разлічаныя на людзей з розным узроўнем ведаў. Удзельнікі могуць перадаць ці падцягнуць свае веды, або проста патусіць сярод аднадумцаў.
Drupal-club from zabej
Падрабязней пра злёт можна прачытаць на сайце: drupal-sliot.by
Вынікі праекта:
Праведзена 2 Друпал-злёта:
- Першы злёт прайшоў 26 лістапада 2011 года. Ён сабраў зацікаўленных друпалаў і opensource-актывістаў больш за 50 чалавек.
- Другі праходзіў 15-16 снежня 2012 года і адбываўся ў фармаце хакатона. На працягу злёту асноўнай была праца над стварэннем сайту праекту "Некропалі Беларусі"(niekropali.by), прысвечаным старым і гістарычным магілкам Беларусі. Таксама ўдзельнікі пераклалі большую частку модуля Date.
- Падчас усёй актыўнасці сабралася разам для абмеркавання і працы з Друпал больш за 300 зацікаўленых.
- Мы атрымалі веды па працы з онлайн супольнасцямі, у тым ліку іх самакіраванню. Вызначаны накірунак абазначыў прыхільнасць каманды Фаланстэра да адкрытага коду і адкрытаму ўзаемадзеянню онлайн.
