Наваселле
Праект “Наваселле” быў закліканы падтрымліваць ініцыятывы, блізкія па духу, але яшчэ без дастатковых сродкаў для самастойнай інфраструктуры.
Праект ладзіўся ў 2015-2017 годзе ў прасторы Фаланстэра, якая тады знаходзілася па вуліцы Захарава. Памяшканне прадастаўлялася для невялікіх адукацыйных мерапрыемстваў, планавання дзейнасці, вырашэння штодзённых задач, правядзення клубаў, невялікіх кінапраглядаў і г.д.
Да супрацы заклікаліся тыя ініцыятывы, якія падзяляюць нашы прынцыпы:
- Празрыстасць - дзелімся інфармацыяй пра справы каманды (сустрэчы, праекты, плана)
- Удзел - адказнасць за свае ўчынкі і прыняцце камандных рашэнняў
- Уключанасць - пастаяннае ўзаемадзеянне з супольнасцямі і грамадствам, а таксама магчымасць удзельнічаць у сустрэчах адзін аднаго.
І гатовыя рабіць унёсак на памяшканне.
Правілы:
- Прыбіраць за сабой у пакоі, выносіць смецце, пакідаць чыстай прыбіральню.
- Паліць падалей ад ганка.
- “Калі ўзяў ці ўзяла пячэньку - прынясі замест смачняху”.
Вынікі праекта:
- У нас размяшчаліся AIESEC (праект моладзевых валанцёрскіх абменаў па ўсім свеце), псіхалагічны гурток, супрацоўнічалі з Adukacyja.info.
- Усяго прынялі каля 10 грамадскіх ініцыятыў.
Беларуская
