Auto*mat. Нашая зброя - крэатыўны падыход
2 снежня праходзіўпаказ чэшскага фільму “Auto*mat” пра рух за развіццё велаінфраструктуры і памяншэння аўтамабіляў у горадзе. Фаланстэр і ABF прапаноўвалі разгледзець прыклад чэшскай актыўнасці і падумаць пра магчымасць ужывання ў нас падобных дзеянняў.
Зацікаўленыя ў роварным руху сабраліся на пляцоўцы арганізацыі ABF*. Пакуль праектар капрызіў і не хацеў працаваць з адным ноўтам, а другі - патрабаваў абнаўленняў, удзельнікі знаёміліся і пілі гарбату, што надавала большай нефармальнасці сустрэчы. Многія ўжо не раз сустракаліся на тэматычных мерапрыемствах, так як з'яўляюцца актывістамі прасоўвання ровару ў горадзе.

Нарэшце, тэхніка запрацавала. Моладзевая арганізацыя Фаланстэр і ABF для актыўнай моладзі, якія сабралі людзей на кінапрагляд, прэзентавалі свае мэты і дзеянні.
Дакументальнае кіно з субтытрамі. Мноства акцый і перфомансаў, якія раскрываюць жыхарам Прагі, што аўтамабіляў надта шмат, яны забрудняюць паветра і псуюць эстэтыку горада. Рух Auto*mat разварочваецца ў 2003 годзе з невялікай групы раварыстаў, якія ладзяць прабегі па вуліцах, блакуючы аўтамабільны рух, што выклікае арышты і спрэчкі з дарожнай паліцыяй. Але на працягу 5 гадоў руху ўдаецца стаць маштабным, пашырыць сетку веладарожак і ладзіць дні без аўтамабіля, перакрываючы вуліцы Прагі.

Дыскусія пасля фільма акцэнтавала ўвагу на правілах дарожнага руху (ПДР) і на стане веларуху ў горадзе. Экспертам выступаў Яўген Харужы, старшыня мінскага роварнага таварыства (МРТ). Ён распавядаў, што ў бліжэйшы час рыхтуюцца праўкі ў ПДР. пакуль працэс змянення правілаў непразрысты, што на погляд актывістаў Фаланстэра не з'яўляецца эфектыўнай схемай развіцця веларуху.
Удзельнікі прыводзілі прыклады са свайго досьведу, раскрывалі, як ролі раварыста, так і ролі пешаходаў, аўтамабілістаў. Прыйшлі да вынікаў, што раварыст з'яўляецца самым неабароненым удзельнікам дарожнага руху. Таксама існуе шмат непаразумення паміж дадзенымі групамі, якое неабходна мінімізіраваць праз кантактаванне, узаемапавагу і развіццё агульнай культуры людзей.

Пытанне сустрэчы: "Ці з'яўляецца ровар палітыкай?" - выклікаў палеміку адных і маўчанне іншых. Нехта лічыць, што ровар - гэта проста спосаб перасоўвання ці сродак адпачынку. Нехта кажа, што ровар - гэта прылада адстойвання інтарэсаў асобнай суполкі зацікаўленых асобаў - раварыстаў, а перасоўванне на ім з'яўляецца выказванне пэўнай асабістай пазіцыі. Было меркаванне, што часам улада сама робіць з ровара і пакатушак палітыку. Але няма "слушнага" адказу на гэтае пытанне. У любым выпадку, з развіццём веларуху будуць адбывацца змены ў велаінфраструктуры. Кожны можа паспрабаваць дадаць свае думкі да змянення правіл дарожнага руху.

У заключэнне сустрэчы Фаланстэр вірусна раздаў "Дапаможнік раварыста" і прапанаваў перадаць яго сябрам і сябрам сяброў.
Кінапаказ - гэта адкрытае абмеркаванне рашэнняў велапраблем, якія могуць быць у далейшым прынятыя на ўзроўне закону. Гэта яшчэ адзін крок насустрач зменам!
*ABF для актыўнай моладзі Беларусі - сумесны беларуска-шведскі праект, які створаны для аб'яднання моладзі праз стварэнне нефармальных адукацыйных гурткоў.
