"alias"

Дапаможнік раварыста 2.0. Наступны крок

пан, 06/23/2014 - 15:00

У пятніцу 20 чэрвеня фаланстараўцы ў навуковай бібліятэцы БНТУ падвялі вынікі этапу “Дапаможнік раварыста 2.0” і праанансавалі далейшую дзейнасць у роварнай супольнасці.

Вынікам стварэння “Дапаможніка раварыста 2.0” стала:

  • каманда распрацоўшчыкаў і прапампоўка ў анлайн-інструментах каардынацыі, вікі-рэдагаванні;

  • новая брашура на рускай и беларускай мовах;
  • электронная віківерсія Дапаможніка, зробленая на прынцыпах адкрытасці, якую можна пачытаць, дапоўніць, палепшыць, узяць як аснову для свайго праекта;
  • прэзентацыя ў 7 гарадах Беларусі.

Даведацца болей пра наш досвед працы з камандай можна з прэзентацыі.

Наступным крокам Фаланстара стане развіццё роварнай супольнасці праз стварэнне анлайн Інструмента ўдзелу - пляцоўкі для абмеркавання надзённых праблемаў і выпрацоўкі іх рашэнняў.

Хто гатовы далучыцца да працы па стварэнні і папулярызацыі Інструмента ўдзелу (пакуль для роварнай супольнасці), запаўняйце анкету – і шчыра вітаем на борце!
Вывучай! Мар! Мяняй!
P.S. Пасля сустрэчы ў бібліятэцы БНТУ актывісты Фаланстара паехалі вучыць моладзь ездзіць на ровары ў Школу кіравання ў межах конкурсу "Дзелавы ровар"  і распаўсюдзілі там дапаможнікі і налепкі #menyajpravila.
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.