«Дапаможнік раварыста 2.0»: падзеі траўня
чцв, 05/22/2014 - 00:00
Агляд зробленага цягам трох тыдняў траўня.
Пачатак траўня – перыяд святаў і доўгіх выходных, тым не менш праца па праекце ідзе поўным ходам. Адбыліся тры працоўныя сустрэчы каманды:
19 траўня - афармленне адкрытасці праекта: дададзеныя старонкі распрацоўкі, памылкі, дакументацыя, суполка.
Шпаргалка прасоўвае ідэі
«Дапаможнік» цалкам гатовы, і прыспеў час з ягонай дапамогай наладжваць кантакты з актыўнымі раварыстамі. Частка імпрэзаў ужо адбылася:
1 траўня – прэзентацыя брашуры ў межах «Фэсту на Грушаўцы», дзе распаўсюдзілі першыя “Дапаможнікі” і пакамунікавалі з раварыстамі горада;
1-4 траўня – MediaBarCamp 2014: піяр брашуры і пошук зацікаўленых людзей;
17 траўня – Дапаможнік скарае Гомель: стасаванне з мясцовай роварнай супольнасцю па пытаннях руху;
18 траўня - прэзентацыя праекта ў Брэсце, наладжванне кантактаў з берасцейскімі раварыстамі.

Рухаемся далей
Наступны і асноўны крок праекта – стварэнне «Інструменту ўдзелу», пры дапамозе якога можна абмяркоўваць і прымаць рашэнні як па роварнай тэматыцы, так і па іншых пытаннях.
3-4 траўня ў межах Хакатону пачалася распрацоўка падобнай сістэмы, аднак тэхнічных ведаў пакуль не дастаткова. Праца над платформай працягнецца ў бліжэйшы час, неабходны праграміст на php ці lua, адміністратары сеткаў і лінукс, кантэнт-менеджар, людзі для працы з гукам і відэа.
Далучайцеся!
26 траўня працоўная сустрэча “Дапаможнік 2.0 збірае каманду” на базе Фаланстара, на якой працуем з ВелаВіка, працягваем афармляць Дапаможнік як адкрыты праект і вырашаем бягучыя задачы.
28 траўня ў Фіяльце пройдзе Глабальная сустрэча з роварнымі, эка і ўрбан супольнасцямі "Як змяняць правілы?". Мэта – вызначыць магчымасці змены правілаў у беларускім ландшафце.
Далучайцеся!
26 траўня працоўная сустрэча “Дапаможнік 2.0 збірае каманду” на базе Фаланстара, на якой працуем з ВелаВіка, працягваем афармляць Дапаможнік як адкрыты праект і вырашаем бягучыя задачы.
28 траўня ў Фіяльце пройдзе Глабальная сустрэча з роварнымі, эка і ўрбан супольнасцямі "Як змяняць правілы?". Мэта – вызначыць магчымасці змены правілаў у беларускім ландшафце.
Апроч таго
Заканчэнне конкурсу Вконтакте – рыхтуем цішоткі для пераможцаў. На МаеСэнс адбыліся 25 сустрэчаў.
Дапамога праекту заўсёды актуальная, свой унёсак можна зрабіць апісаным тут чынам, альбо на сайце Talaka.by, альбо стварыць сустрэчу ў падтрымку на МаеСэнс. Да праекта можна далучыцца ў любы момант, пра бягучыя задачы можна даведацца ў Trello.
Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту falanster.by@gmail.com альбо тэлефануйце +375 29 8602312.
Будзь з намі и #menyajpravila !
