"qui pro quo"

Дапаможнік раварыста 2.0: што зроблена за красавік

сер, 04/30/2014 - 23:15

Красавіцкі агляд таго, што ўжо зроблена і плануецца ў бліжэйшы час па праекце.

За месяц прайшлі тры працоўныя сустрэчы:

  • 10 красавіка - абмеркаванне найбольш актуальных пытанняў;
  • 21 красавіка - праца з вікі Дапаможніка і вікі Фаланстэра;
  • 29 красавіка - праца з вікі і бягучыми задачами (афишы+планаванне паездак).

На сустрэчах праходзіць агляд усіх асобных задач, акумуляванне вынікаў працы, знаёмства з новымі ўдзельнікамі, обмен досьведам, карыснай інфармацыяй і пячэнькамі :).

Робім брашуру

Штодзённа праца вядзецца і каардынуецца праз Trello і скайп-групу. Сценка праекта знаходзіцца ў адкрытым доступе, як і астатнія ўнутраныя рэсурсы праекта (напрыклад, вікі).

Вынік: брашура дапрацаваная, аформленая, вычытаная, электронныя версіі на дзвюх мовах цалкам гатовыя. 23-га кастрычніка руская версія адправілася ў друк, беларуская - рыхтуецца да яе. Ура!

Рухаем ідэю

Размаўлялі і распавядалі пра праект:

  • навучэнцам 19-ай гімназіі (інфагадзіна для 9-10 класаў + пакатушка па Фрунзенскім раёне),
  • наведвальнікам МотаВелаЭкспа,
  • удзельнікам Крытычнай масы і ВелаДыска,
  • у межах сустэчы-прэзентацыі на ВелаКухні.

Вынік: колькасць лістовак імкліва памяншаецца, а кола людзей, гатовых падтрымаць праект, павялічваецца!

На Крытычнай Масе:

“Дапаможнік” у масы!

Дамаўляемся пра правядзенне прэзентацый у абласных цэнтрах краіны:

  • Гомель - 17 мая;
  • Брэст - 18 мая;
  • Магілёў - 24 мая;
  • Гродна - 1 чэрвеня.

Мэта: пазнаёміцца з раварыстамі краіны, даведацца пра тыя праблемы, якія існуюць у іх рэгіёне.

Краўдфандым і краўдсорсім

Праводзім конкурс Укантакце, дзе разыгрываюцца фірмовыя майкі Фаланстэра, а на МаеСэнс ужо прайшлі 11 сустрэч у падтрымку праекта. Дапамога праекту заўсёды актуальная, свой унёсак можна ўнесці пазначаными тут спосабамі ці на сайце Talaka.by. Акрамя таго, можна далучыцца да праекта ў любы момант, справаў хопіць на ўсіх :). Падрабязней пра бягучыя задачы можна даведацца ў Trello.

Планы

  • 1-га мая прэзентацыя папяровай версіі "Дапаможніка 2.0" на фэсце "На Грушаўцы".
  • ​3-4 мая ўдзельнічаем у хакатоне Hackfofuture: працуем з сістэмамі прыняцця рашэнняў.
  • Глабальная сустрэча 28 мая ў Фіяльце "Мяняй правілы!", запрашаем вела, эка і урбан супольнасці і арганізацыі гарадоў Беларусі да абмеркавання змяненняў ПДР і роварнай інфраструктуры. Ствараем масавасць!

Малайцы!

Усім, хто маляваў афішы і банэры, ствараў дызайн брашуры, перакладаў і вычытваў тэксты, збіраў інфармацыю для "Дапаможніка", наладжваў кантакты з супольнасцямі, дапамагаў праекту, у т.л. фінансава, вялікі дзякуй! Усе малайцы!

Шмат ужо зроблена і шмат яшчэ трэба зрабіць. Не раслабляемся!

Мяняй правілы! #menyajpravila

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.