"nota bene"

"Дапаможнік раварыста" заваёўвае Брэст

пан, 05/19/2014 - 14:00
У межах туру па Беларусі "Дапаможнік раварыста 2.0" 18 траўня наведаў Брэст.
 
Другім горадам, у якім пабываў "Дапаможнік раварыста", стаў Брэст. Сустрэча адбылася ў сядзібе арганізацыі "Дзедзіч". Утульны прыватны дамок сядзібы змог змясціць у сябе ўсіх, каго не перавабілі цёплае летняе надвор'е і шпацыр па пешаходнай вуліцы горада.
 
 
Сяргей Яўменаў, адзін з "галоўных раварыстаў" арганізацыі "Фаланстэр", прэзентаваў праект "Дапаможніка". Тады як першая версія праекта была прысвечана існуючым правілам дарожнага руху, другая прысвечана іх змене.
 
 
 
 
 
Адзін з удзельнікаў сутрэчы, Уладзімір, казаў, што першае, над чым варта працаваць, - гэта прававая база, якая ў адносінах да раварыстаў у Беларусі вельмі слаба развітая.
 
 
 
У большасці краінаў свету для раварыстаў вылучаюць частку аўтамабільнай дарогі. Але ён адзначыў, што беларускае грамадства яшчэ не гатовае да такіх зменаў, бо раварысты не заўсёды прытрымліваюцца правілаў дарожнага руху і "усіх выпускаць на праезную частку" пакуль рана. 
 
Уладзімір падкрэслівае, што зрушыць заканадаўчую базу досыць складана, нягледзячы на тое, што спробы ўжо былі. Ён мяркуе, што выйсцем са складанай прававой сітуацыі можа быць толькі аб'яднанне сілаў роварных арганізацый па ўсёй краіне, а таксама супраца з экспертамі і дзяржорганамі пры распрацоўцы правілаў.
 
Падчас прэзентацыі ўсім удзельнікам сустрэчы раздалі ўжо гатовую папяровую брашуру "Дапаможнік раварыста 2.0". Але ўсе зацікаўленыя ў "шпаргалцы" для раварыстаў могуць азнаёміцца з ёю ў электронным варыянце і далучыцца да каманды распацоўнікаў.
 
 
 
 
 
 
Тур "Дапаможніка" працягваецца. Ужо запланаваныя сустрэчы ў Гродна, Магілёве і Віцебску. 
 
Першым горадам, які наведаў праект, быў Гомель.
 Ліна Жарская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.