"nota bene"

Другі Global Learning Drupal Day у Drupal-клубе

суб, 09/22/2012 - 14:15

Актывісты Фаланстэра і друпалеры, што далучыліся, скончылі стварэнне пляцоўкі для інфармацыйнага сацыяльнага стартапа.

14 верасня бліжэй да шасці гадзінаў збіраюцца жадаючыя паглядзець і дакрануцца да Drupal. Невялічкая падрыхтаваная каманда распрацоўшчыкаў была ў поўным узбраенні. Пачалі роўна ў 18:00.


Паглыбляцца ў тэхнічныя дэталі распрацоўкі зараз няма сэнсу. Гэта трэба было бачыць! Стваралі 4 гадзіны, з невялікімі перапынкамі. У выніку атрымаўся гатовы блог. Нешматлікія паляпшэнні рабіліся цягам гэтага тыдню. Убачыць вынік Drupal-дню можна па адрасе - pirates.by

Выкарыстоўвалі тэхналогіі для каманднай працы: Drupal 7.15, dedicated server, git, drush, IDE, skype, cacoo.com, trello.com.

Якія высновы можна зрабіць? Пры разгортванні нецяжкага прыкладання на Drupal асноўны час забірае праектаванне і тэмізацыя. Зборка праходзіць вельмі хутка, і заняла ў нас каля 1,5 гадзіны.

Пасля завяршэння пятнічнага чатырохгадзіннага мініхакатона каманда клуба разыграла сярод наведвальнікаў Дню Drupal-атрыбутыку з Мюнхенскай Канферэнцыі і пайшла адпачываць. Многія гледачы, што засталіся да канца, прагнулі працягу.
Працяг будзе!

Зараз актыўна гатуецца пачатак трэцяга сезона Drupal-клуба, які з большага будзе праходзіць на базе Фаланстэра і анлайн. Праграму можна дапаўняць і каментаваць у адкрытым дакуменце  ўжо зараз.

Тым часам дбайныя паслядоўнікі Клуба стварылі самае вялікае па іх словах Drupal-графіці і даслалі нам відэаролік:

Тэгі: 
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.