"contra spem"

Фаланстэр на Solit: у чым соль IT?

аўт, 01/29/2013 - 15:00

IT-канферэнцыя ў Салігорску праходзіць ужо трэці год. Набірае хуткасць. Прыцягвае ўсё больш і больш айцішнікаў і ўсіх зацікаўленых у навінках тэхналогій.

Праводзіць такое спецыфічнае мерапрыемства ў школе - цікавы эстэтычны момант: асацыяцыі з вучобай, дзяцінствам, непрытоеным запалам і смагай адкрыццяў. Ізноў акунаешся ў гэту атмасферу, ці хутчэй - яна накрывае цябе.

Каманда Фаланстэра прыехала суботняй раніцай і была сустрэта салянымі горамі на пад'ездзе да горада і прыемным марозам.



Рэгістрацыя: таварыскія жанчыны тлумачаць, дзе адзначацца, раздаюць праграмкі і квіткі ў сталовую. Злёгку бянтэжаць сваёй прыязнасцю, пакуль не пачынаеш разумець, што гэта школьныя настаўніцы.

Накіроўваючыся па ўказальнікам, спачатку ідзём у машпітную. Там ужо размяшчаюцца мітапшчыкі і іншыя гікі. Пароль ад wi-fi у выглядзе qr-кода выглядае вельмі айцішна.



Цяпер можна агледзецца і вывучыць становішча: трохпавярховы будынак школы, даволі стары, з патрэсканай падлогай, а дзе-нідзе і сценамі. Чапляе і дзівіць багацце карцін у стылі “пейзаж”... Так гэта ж выстава! Працы мясцовага мастака нагадваюць малюнкі школьнікаў. Дзівіць творчасць на сценах: знакі выхаду не налеплены, а таксама намаляваны. У холе вісяць партрэты “вялікіх людзей” (Пракаповіч, Філарэт і да т.п.), і вядома, не абыйшлося без дошкі ганаровых вучняў.



Праграмка Solit - арыенцір па школе, груба звярстаная, як раз для айцішнікаў. Карта нагадвае настольную гульню.

Шмат дакладаў. Шмат тэмаў. Яны і спецыфічныя, і шмат у чым вузканакіраваныя, і разлічаны на цікавасць ці адмыслоўца. Але некаторыя - на чалавека, гатовага атрымаць агульны агляд тэмы. Кожны дакладчык жадае выступіць, распавесці, быць пачутым. Адмысловая ўвага замежным гасцям: хлопец з Амерыкі Аляксей Казлоўскі, які распавядае пра прафесійны рост, эксперт расійскага IТ-рынка Нік Пунцікаў, нямецкі эксперт Friedrich Boeckh.

Друпалеры з Фаланстэра слухаюць даклад Аляксея Мядзвецкага пра opendata і пачынаюць агітацыю на машпіт. Мэта - стварэнне рэсурса з адкрытымі дадзенымі, які будзе прысвечаны ўзнагародам і ўзнагароджанным у Беларусі, з магчымасцю аналізаваць статыстыку і разумець, хто ў пашане ў сённяшняй беларускай дзяржавы. Стварэнне сайта адкрыта і празрыста, далучыцца і актыўна ўцягнуцца ў працу можа кожны.



У машпітнай (настаўніцкай) канцэнтруецца энэргія, прапаноўваюцца розныя ідэі (па аналізу транспарта, гарадской навігацыі, індыкатара фінансавага здароўя для хакерспэйса і г.д.). Але ненакіраваная ў патрэбнае рэчышча энэргія распыляецца. IТ-група Фаланстэра пачынае зборку праекта “Награды.bу”.



Перапынак на абед. Настальгія па школьнай сталовай. Неверагодная раскоша: настаўніцы, а магчыма нават і завучы, разносяць суп ды гарнір. Відэльцы з дзірачкай, неабходнасць якой так і застанецца загадкай. Кампот, самы сапраўдны, з завітушкай. Шыкоўны абед за 15 тысяч беларускіх рублёў.

І зноў даклады. “Open Source і сацыяльныя інстытуты”. Міхаіл Волчак расказвае пра важныя перавагі адкрытых сістэмаў, прастых, але такіх далёкіх ад большасці. Прапаноўвае гэту сістэму ў якасці платформы для сістэм адукацыі і органаў муніцыпальнай улады. Як актыўны ўдзельнік Drupal-клуба, піярыць Drupal і супольнасць і запрашае да ўдзелу ў стварэнні агульных праектаў.

Даклад Марыны Кастылянчанка, каардынатара клуба “Феміда Фаланстэра”, праходзіць у іншай аўдыторыі. Харэаграфічны клас з крэсламі выглядае сур’ёзна. Бянтэжыць адсутнасць люстэркаў, бо не пашкодзіла б паглядзець на сябе з боку. Тэма даклада - “Беларускі капірайт: тэндэнцыі развіцця і альтэрнатывы”. Шырокая тэма - шмат слухачоў. Якія правы ў аўтара і ці ёсць яны? Альтэрнатыва ёсць - ліцэнзіі Creative Commons.



Да самага вечара кіпіць праца ў машпітнай. Мапінг і яшчэ раз мапінг палёў, праца з адлюстраваннем графікаў статыстыкі. А ў актавай зале - канцэрт, гітары ды джаз. І цікавіць кантраст тэмператураў публікі і сцэны: гледачы халодныя і седзячы атрымліваюць асалоду ад патоку энергіі са сцэны. А на сцэне, падаецца, горача. Атмасфера ўводзіць у транс.

Першы дзень скончаны. Хтосьці паедзе на турбазу з рыпучымі ложкамі, а хтосьці - у гасцініцу “Алеся” з няветлым персаналам. Адпачынак перад другім актам Solit.

Дзень другі. Усё тыя ж ватрушкі, здаецца, выпечанныя ў пятніцу, але ўсё яшчэ ванільна-смачныя. Самы неаобходны дэвайс - відэлец, бо ў нядзелю сталовая не працуе, і кожны дастае свой запас ежы. Даклады. Працяг машпіта. Час ляціць хутка.



І незаўважна падкрадаецца вечар. Прэзентацыя вынікаў: праект “Награды” у працэсе распрацоўкі, да якога можна далучыцца. У мітапшчыкаў - набор ідэяў, які запрашае да ўдзелу. І заключная прамова вядучага Гарачка Дзмітрыя з падзякамі і ўдзельнікам, і Фаланстэру, і дакладчыкам, і спонсарам, і арганізатарам, і гукааператару. Фіінальнае пытанне: “Усе навучыліся Solit’ь?!”

Салігорск зарадзіў ідэямі і паказаў становішча IT-спраў у краіне.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.