Фаланстэр у WWW. Пашыраем лічбавы гарызонт
аўт, 09/29/2015 - 11:15
Сёння, 29 верасня, Фаланстэр стаў удзельнікам кааліцыі "Уэб, які мы хочам" (Web We Want).
Асноўная мэта дадзенай асацыяцыі - уздзейнічаць на фарміраванне інтэрнэта, згодна з патрэбамі і чаканнямі карыстальнікаў. Удзельнікі аб'яднання факусуюцца на пытаннях анлайн і правах чалавека ў галіне інтэрнэта ў лічбавую эру. На сёння ў кааліцыю ўваходзіць каля 100 арганізацый.
Нагадаем, што Фаланстэр на сёння з'яўляецца сузаснавальнікам арганізацыі Маладых піратаў Еўропы, філіялам арганізацыі Творчыя Суполкі (Creative Commons), а таксама актыўным удзельнікам і сустваральнікам групы карыстальнікаў Вікімедыі ў Беларусі.

Тэгі:
