"ad fontes"

Falanster's English Speakers Club. Другі сезон.

аўт, 09/25/2012 - 00:00

Моладзевая арганізацыя “Фаланстэр” з 15 кастрычніка пачынае другі сезон клуба рыторыкі - The Falanster’s Speakers Club, дзе мы будзем разам вучыцца мастацтву слухаць, думаць і гаварыць на ангельскай мове. У другім сезоне асноўны ўпор зробім на тэорыю і практыку красамоўства. Асобным блокам будзе ісці пераклад тэкстаў з рускай і беларускай моў на ангельскую і наадварот. 

The Falanster’s Speakers Club не будзе падобны на традыцыйныя формы адукацыі як школа ці ўніверсітэт. Мы прапануем:
 
  • Адукацыю, якая кіруецца навучэнцамі, а не выкладчыкамі;
  • Ролевую структуру, каб кожны мог прымаць актыўны ўдзел;
  • Самастойнае абіранне формы і фармата навучання (выступы, дэбаты, пастаноўкі і г.д.);
  • Працу ў камандзе і ўзаемадапамогу;
  • Фармуляванне і выпрацоўку кожным удзельнікам уласнага разумення таго, якіх вынікаў жадае дасягнуць;
  • Ацэнку сваіх поспехаў на падставе самастойна распрацаваных крытэраў.
Такім чынам, акрамя практыкі публічных выступаў і пісьмовых перакладаў клуб стане пляцоўкай сацыяльнага эксперымента альтэрнатыўнага падыхода да адукацыі. 
 
Калі вы матываваныя, актыўныя і адкрытыя да новага, запаўняйце анкету да 5 кастрычніка і чакайце сувязі з намі.
 
Сустрэчы будуць праходзіць кожны панядзелак з 19.00 да 21:00 па адрасе: вул. Захарава 77а, пам. 1н, пакой 2б.
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.