Geek commit. Маніфест сацыяльнага гіка
Гік - гэта фанат, апантаны нейкай справай чалавек. Сацыяльны гік - гэта гік апантаны грамадствам. Ён даследуе грамадства.
Найлепшы спосаб даследваць - гэта пашыраць, выкарыстоўваць сеціва. Сеціва паўтаре структуру грамадства, яго ідэалы і каштоўнасці. Але сетка - гэта двунакіраваная камунікацыя, у адрозненне ад тэлебачання, радыё, таму яна дае магчымасць змяняць грамадства.
Сацыяльныя гікі - і даследчыкі, і практыкі супольнасцяў і грамадства тыя, хто іх змяняе. Шляхам даследвання сацыяльны гік павялічвае сваю ўладу. Шляхам практыкі рэалізуе яе.
Сацыяльныя гікі ведаюць як узнікаюць, жывуць і знікаюць супольнасці.
Часам яны не такія заўважныя, бо яны заняты вывучэннем дэталяў, часам наадварот, бачныя, тады яны фарміруюць паводзіны супольнасцяў.
Сацыяльныя гікі рознабаковыя таму, што ім важна ўдзельнічаць у розных супольнасцях. Яны па сваёй прыродзе - міждысцыплінарныя.
Яны хутка вучацца.
Яны выкарыстоўваюць свой час для стварэння новых супольнасцяў.
Яны вучацца разумець грамадства, таму што іх мэта - змяняць грамадства.
Як правіла сацыяльны гік прытрымліваецца свабоднай і адкрытай культуры, культуры шарынга - гэта калі “дзяліцца” вельмі важная неадрыўнай каштоўнасць у штодзённым жыцці. “Дзяліцца” - забяспечвае адкрытую экасістэму вакол сацыяльнага гіка. Гэта жыццёва важна.
Сацыяльныя гікі зацікаўлены ва ўзаемадзеянні. Таму што без узаемадзеяння не пабудуеш супольнасць. А міссія гіка - гэта будаваць супольнасці, сумесны удзел, абмеркаванне, прыняццё рашэнняў.
Сацыяльныя гікі абмяркоўваюць, але больш давяраюць учынкам, практыцы. Практыкай яны правяраюць тэорыю. Таму тэорыя ў гікаў сазлучана з пастаяннай практыкай і не можа існаваць толькі як веды дзеля ведаў.
Сацыяльны гікі - гэта і мастакі, і працоўныя, і хакеры… гэта маргіналы, якія прыходзяць у грамадства, каб будаваць новае. Але яны ведаюць, што буйныя працэсы запускаюцца шэрагам дробных, таму мэта гіка ведаць кожную дэталь і пастаянна выпрабоўваць яе. Такія гікі - эксперыментатары.
Калі вы адчуеце, што грамадства пачало змяняцца: за усім гэтым працэсам вы магчыма заўважыце сацыяльных гікаў. У іх не будзе шмат часу, каб сядзець, склаўшы рукі, бо перамены для сацыяльнага гіка - гэта толькі пачатак.

П.С. Малюнак узяты з фільму "Матрыца".
