Кухня Фаланстэра. Выпуск 16. Гільбертава прастора наступае
нядз, 12/18/2016 - 14:45
У 16 выпуску Кухні Фаланстэра пра тое, як кола нашага досведа пашырае кола пытанняў. Вельмі няпростых для купкі апантаных гікаў пытанняў. Задумалія напярэдадні новага году і сустрэлі гільбертаву прастору. Па парадку:
- Чаму нам важны пратакол https на ўласных сайтах? І калі нарэшце адбыдзецца вечарына “Прывітанне, ТОР!” (зaпісвацца тут: falanster.by@gmail.com)
- EBC акрэдытацыя: плюсы мінусы падводныя камяні. Або чэлендж як развіваць міжнарожнае валанцёрства і мінімізаваць адток кадраў з краіны.
- Які профіт з удзелу ў арганізацыі Маладых Піратаў Еўропы і чаму у Беларусі вялікая пірацкая будучыня?
- Вікіфікацыя і мовананова. Засяваем азімыя вікіпалеткі. Ці як мы вадой камень точым.
- Пашыраем грамадскую прастору і выпрацоўваем стандарт адкрытасці разам з украінскімі калегамі Крыэтыў Команз.
Карысныя спасылкі:
- Справаздача з сустрэчы Крыэтыў Команз Беларусі і Украіны.
- З вікі-паездкі у Гарадзенскі універсітэт.
- Рэліз з нагоды акрэдытацыі ЕВС.
- Крыэтыў Команз - дапаможнік. Альфа версія.
Тэгі:
