"prima causa"

Лінуксоўкі ў Фаланстэры

нядз, 11/18/2012 - 15:00

Пасля летне-восеньскага перапынку пачынаем рэгулярныя сустрэчы ў Фаланстэры, якія прысвечаны вывучэнню Linux, вэб-тэхналогіяў і адкрытых супольнасцяў.

Увесну і на пачатку лета мы рабілі такія сустрэчы як факультатывы Drupal-клуба, зараз жа назапасілася мноства пытанняў і ёсць неабходнасць выдзеліць асобны дзень. Зрэшты, пытанні могуць быць не толькі па Linux.

Пакуль мы будзем сустракацца 2 разы на месяц: у першы і трэці аўторкі. Потым паглядзім.

Прынцыпы лінуксовак у Фаланстэры вельмі простыя:

  • Перш, чым задаць пытанне, пашукайце ў інтэрнеце. Як правіла, рашэнне ўжо ёсць. Калі не атрымоўваецца ці "не знаходзіцца" - гэта пытанне для лінуксоўкі.
  • Сустрэчы будуць накіраваны больш на практычныя веды. Акцэнт - менавіта на выпраўленні непаладак або засваенні новай тэхналогіі.
  • Адкрытыя веды і кааперацыя - гэта аснова кожнай сустрэчы.

Тэмы першай сустрэчы:

  1. Акно ў Linux. Наладжваем мэнеджэр ssh-ключэй для win (putty+pegeant).
  2. Інфабяспека. Працуем з ключамі gpg. Дэсктопны і кансольны рэжымы.
  3. Архіватар Tar. Кансоль: запакоўка, распакаванне, тэчкі, файлы.
  4. Паскараем працу XAMPP на win-сістэмах.

Усё будзе праходзіць у рэжыме калектыўнага спазнання і абмена вопытам. Можа і без танцаў з бубнам. Хатя гатовыя да любога заварота падзей.

Адрас - традыцыйны.
Дата - 20 лістапада, пачатак а 19:00.

Запрашаем і лінуксоідаў!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.