"cogitandum et agendum"

Мэш-сетка да тэставання ў рэальных умовах гатова

пан, 03/16/2015 - 23:30

Трэцяя сустрэча мэш-клуба адбылася 14 сакавіка. Насычана камунікавалі, дадалі новыя вузлы ў тэставую сетку і падлучыліся праз яе ў Інтэрнэт.

Удзельнікаў было чацвёра, але месца было якраз з наяўнасцю электронных прылад, правадоў і ежы.

Мэта мэш-сетак ляжыць па-за мэш тэхналогіяй

Добрая частка сустрэчы была прысвечана планаванню прасоўвання мэш-сетак у масы.

У гэтай часцы мы адкрыты да парадаў, ідэй і ініцыятывы:
- рыхтуем кампанію  “як зацікавіць двор мэш сеткамі”,
- думаем над тэкстамі для постараў і ўлётак,
- шукаем суполкі, якія зацікаўлены разгарнуць сваю сетку.

На бліжэйшых сустрэчах будзем планаваць сетку ў Лошыцкім парку, каб разгарнуць яе на Вялікім фэсце, і тэставаць у вялікім ангары.

Практыка зачароўвае кожнага

Зноў, як тыдні таму, памяшкання Фаланстэра не хапала, каб пратэставаць два роўтары і дзве антэны. Разгарнуліся і каля лесвіцы, і каля вешалкі. 
Усталявалі праграмы commotion для працы мэш-сеткі яшчэ на два роўтэры з антэнамі ўсебаковага распаўсюду сігналу Ubiquiti PicoStation M2.
Адзін з роўтэраў TP-Link TL-WDR4300 далучылі да Інтэрнэту Фаланстэра, і да завяршэння сустрэчы клуба атрымалі дасяг у Інтэрнэт праз іншыя ноды мэш-сеткі, не далучаныя да Інтэрнэту непасрэдна. Цяпер у сетца 4 злучаныя ноды. Гэта поспех.

Не абышлося без цяжкасцяў з наладкамі праграмы роўтэру: дзесьці недагледзелі агульную назву сеткі (дарэчы цяпер мэш-сетку клічуць “Ф-нэт”), дзесьці наладзілі розныя каналы вайфай. Нарэшце ўцямілі і выправілі.

Тэорыя цікава тым, хто сам яе і распавядае

Напачатку сустрэчы крыху разглядзелі тэорыю вайфай частотаў. Таксама разабраліся з частотамі, на якіх вяшчае радыё, телебачанне, спадарожнікі.
Разгледзелі, што на папулярнай частаце 2,4ГГц існуе 14 каналаў, і толькі абіраючы аднолькавы канал на ўсіх перадатчыках, можна перасылаць і атрымліваць сігналы. Узгадалі асноўныя віды антэнаў, іх магутнасці і радыюс працы.

“Праверка мужнасці”

Сапраўдны фан даставіла абціскаць сеціўныя правады. У кагосьці атрымалася з першага раза, а хтосьці так і не самарэалізаваўся. Нястрашна, працягнем абцісканне на наступных сустрэчах.

Практыка паказала, што мэш-сеткі зацягваюць: запаўняйце анкету і ўдзельнічайце.

Аўтар і фота: karen.eliot

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.