Падборка навінаў Фаланстэра за кастрычнік. Градка і фандрайзінг
Прывітанне, Гік,
Гэта падборка Сёння пагутарым пра жыццё Фаланстэра за мінулы месяц.
Даведаешся,
- чаму мы ўпісаліся ў школу Фандрайзінга,
- што робіць СС TV у нашых сценах,
- трохі пачэшам ЧСВ вікі-вынікамі ў адукацыі і аддалёных вугалках Радзімы (так, з вялікай літары),
- Распавядзем пра важнасць і цікавасць стратэгічнага планавання,
- пара словаў пра Гік-лаўку і Лічбавую майстэрню (тут можна з маленькай, але для пафаса з вялікай літары).
Перад расповядам рэклама ад Лічбавай майстэрні

АргПадрыхтоўка
Пачнем з самага галоўнага. 6-7 лістапада пройдуць сустрэчы па стратэгічнаму планаванню. Не пужаемся. Гэта як ураджай збіраць: трэба кожны год. Таксама планаваць.
Гучыць вельмі загадкава і трохі валнуюшчэ, але гэта не складаней, чым планаваць рамонт у хаце ці, паўтаруся, капаць бульбу ў агародзе.
Чаму гэта важна? Па-першае, падчас сустрэч мы прааналізуем сённяшні стан арганізацыі, а таксама закладзем падмурак для актыўнасцяў 2018-2019.
Прыклад бюджэта 2018 Бюджэт 2018

І, па-другое, вырашым, куды мы будзем накіроўваць сілы (бюджэт, валанцёраў, экспертызы) арганізацыі на працягу наступнага году.
Падчас гэтых інтэлектуальных экзэкуцый удзельнікі пракачаюцца ў мэнэджэмэнце і шэрагу карысных (і, магчыма, прыемных) практык кіравання ведамі.
Гэта самы час перастаць луркаць і пачаць дзеяць.
class="button green"
Запісацца на сустрэчу па планаванню
Сустрэчы - рэалкі
Летняе апытанне ў Фаланстэры паказала, што больш за усё людзям хочацца (увага!) працаваць ў рэале. Трымайце! На сёння у рэале на базе Фаланстэра адбываюцца сустрэчы:
- Што панядзелак, пачатак у 19:00 - каманда Лічбавай Майстэрні.
- Што аўторак, 17:00 - працуе гік-лаўка
- Што сераду, 18:00 - праект СС TV
- Што чацвер, 18:00 - каманда блога Лічбавай майстэрні
- Кожную другую пятніцу (2 разы на месяц), 19:00 - сустрэчы, Вікіфікацыі.
- Другі аўторак месяца (!), 18:50 - штомесяцовыя сустрэчы каманды Фаланстэра.
Яшчэ шмат сустрэч, якія могуць адбывацца ў іншы час… Сачы за календаром.
Сустрэчы тэматычныя, але адкрытыя для наведвання ўсімі жадаючымі. Шанец даведацца пра жыццё Фаланстэра і абраць лепшую для сябе форму ўдзелу.
Вікіфікацыя
Хаця за апошнія гады мы дасягнулі ўсяго, што было запланавана. Во як яно) Таму зараз мы нібы ў рэлаксе, але Вікіфікацыя не спыняецца.
У поўным саку рэгулярныя вікі-сустрэчы кожную другую пятніцу. Цякучыя перамовы з сяброўскімі супольнасцямі. Распачаліся чарговыя вікі-вылазкі ў іншыя гарады.
Між іншым, мы атрымліваем добрыя весткі з рэгіёнаў з паспяховымі вікі-практыкамі з Ходасаў ад Аляксандра Сямёнава і БДУ (факультэта радыёфізікі) ад Святланы Ермаковіч. Чціва па спасылках зойме 15 хвілін (12+).
Анонс Градкі
18-19 лістапада мы ладзім мітапчык праекта Градка. Мітап будзе прасвечаны адкрытым ліцэнзіям і прынцыпам Creative Commons. Усе снедзі можна прачытаць у анонсе.

Градка - гэта трэці кірунак Фаланстэра, яго лэндынг пакуль пілім.

Тут раcкрыем магчымасць паўдзельнічаць у якасці валанцёра-перакладчыка з англійскай на беларускую (запрашаем польскіх гасцей), а таксама ўзяць на сябе ролі па набыццю і замове ежы на першы і другі дзень.
Стань валанцёрам Градкі на 18-19 лістапада
Фандрайзінг
З кастрычніка мы наведваем школу фандрайзінга. Фандрайзінг - нашымі словамі, гэта мэтанакіраваны і рэгулярны пошук грошай на дзейнасць арганізацыі. Як вядома, Фаланстэру трэба не толькі аплочваць памяшканне, камуналку, але таксама падкарліваць ботаў, рамантаваць ровары і забяспечтвай выдаткі на тры накірункі: Градку, Лічбавую майстэрню і Вікіфікацыю. Таму фандрайдзінг заточаны на стратэгічнае планаванне, і таму нам не пазбегнуць 6-7 лістапада SWOT-аналіза і складання бюджэта.
Набыць мэрч у Гік-лаўцы
Вядома вы можаце выкарыстаць стандартную старонку данэйта на сайце Фаланстэра, але таксама набыць наш мэрч (таксама вядомы як свэг, гік-атрыбутыка) у Гік-лаўцы (ФБ + ВК). Тым самым падпітаўшы нашы актыўнасці, а таксама баявы дух. Так, зараз працягваецца перыяд прадзамоваў.

Той, хто падпішацца на гік-лаўку, зможа не толькі быць у курсе развіцця творчасці Фаланстэра (мы пастянна насычаем асартымент і робім крэатыўныя міжсабойчыкі), але і атрымаць розныя зніжкі і прыемнасці.
На сёння ўсё.
Кахай і гіч,
Каманда Фаланстэра
