"debito tempore"

Падтрымай Фаланстэр фінансава!

аўт, 02/04/2014 - 00:45

Фаланстэр ставіць перад сабой амбітную задачу - забяспечыць фінансавую незалежнасць за кошт ахвяраванняў і ўнёскаў чальцоў арганізацыі, удзельнікаў клубаў і сімпатызавалых нашым пачынанням.

Фаланстэр - гэта група аднадумцаў, якія рэалізоўваюць карысныя справы і праекты для гараджан, творцаў, гікаў і ўсіх, хто прагне зменаў. Шмат было зроблена ў 2013 годзе, пабудаваны планы на 2014-ты.

Бліжэйшая задачы:

Для рэалізацыі планаў акрамя людскіх і тэхнічных рэсурсаў, таксама патрэбны і фінансавыя. Да таго ж Фаланстэр штомесяц выплачвае каля 2 млн. руб. за арэнду памяшкання, камунальныя плацяжы ды інтэрнэт.

Мы некамерцыйная арганізацыя, а таму можам існаваць выключна за кошт ахвяраванняў сімпатызавалых нашым справам жыхароў Беларусі і абавязковым членскім унёскам саўдзельнікаў Фаланстэра.

Мы імкнемся пашыраць каналы доступу сродкаў на наш рахунак і зрабіць працэс ахвяравання найбольш простым і патрабавальным мінімальных выдаткаў часу і сілаў. Зараз мы працуем над спрашчэннем выплаты абавязковых членскіх унёскаў праз сістэму Расчёт (ЕРИП). Далей у планах пашырыць магчымасці шляхоў ахвяравання праз Web money, KIWI, Мае сэнс і інш.

Пакуль жа існуюць 3 шляхі фінансавай дапамогі Фаланстэру. Перайдзіце па спасылцы і найбольш зручным для вас спосабам падтрымайце Фаланстэр фінансава.

Пасільная дапамога кожнага сімпатызавалага - вялікія справы Фаланстэра!

Задача мінімум - сабраць цягам тыдня 1 000 000 бел. рублёў (што з’яўляецца паловай месяцовай неабходнасці ў фінансах арганізацыі).

Задача максімум - 2 000 000 бел. рублёў.

Цяпер у Фаланстэра падключаны кліент-банк, таму пра ход папаўнення рахунка будзем інфармаваць цягам тыдня кожны дзень.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.